падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Барбара Тытка і Марцін Бялас "Графіка"

24 чэрвеня - 30 ліпеня 2014Мастацтва
Месца: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

 
 
Марцін Бялас – глыбокі друк
 
 Глыбокі друк – гэта назва, якая акрэслівае цэлую групу тэхнік, якія ўжывае Марцін Бялас пры стварэнні сваіх графічных прац. Асноўнай тэхнікай з’яўляецца афорт, які мае тыповага малюнка. Заснаваны на стварэнні вобразу з густа накладаных слаёў малюнка, ператраўленага на паверхні цынкавай матрыцы з дапамогай азотнай кіслаты. Атрыманы рысунак залежыць ад працягласці ператраўлівання і густаты рысавання. Дадатковымі тэхнікамі, якія ўзбагачаюць і робяць больш разнастайным малюнак, з’яўляюцца: акватынта, меццатынта, сухая ігла і інш.
 
Марцін Бялас. 10 м2
 
 
 Прэзентаваныя на выставы працы, створаныя пасля 2007 года, выкананыя з дапамогай дадатковай тэхнікі – шаўкаграфіі. Шаўкаграфія тут была выкарыстана як спосаб для пераносу створанага ў камп’ютары вобразу на паверхню металічнай матрыцы, далей йн быў апрацаваны з выкарыстаннем традыцыйных тэхнік глыбокага друку.
 Марцін Бялас. Блок
 
Марцін Бялас нарадзіўся ў 1977 годзе ў Заверці. Вучыўся ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах – узнагароджаны медалём дыплом зрабіў у майстэрні глыбокага друку праф. Яна Шматлоха ў 2004 г. Ад таго часу працуе ў сваёй альма-матэр. У 2011 г. атрымаў ступень доктара ў галіне мастацтва. Займаецца рысункам і станкавай графікай (глыбокі друк). З 2003 г. актыўна ўдзельнічае ў аглядах і фестывалях графікі ў Польшчы і за мяжой.
 Марцін Бялас. Блок 3
 
Лаўрэат каля сарака ўзнагарод, адрозненняў і стыпендыяльных праграм. Рэалізаваў некалькі індывідуальных прэзентацый графікі ў Польшчы (Катавіцы, Варшава, Беласток, Хожуў, Глівіцы, Жывец, Кельцы, Сасновец) і ў Канадзе (Труа-Рыўер), Румыніі (Плаешці), Германіі (Берлін), Ірландыі (Дублін). У 2002-2014 гг. удзельнічаў у прыблізна 150 калектыўных выставах у Польшчы і Францыі, Даніі, Венгрыі, Індыі, Швейцарыі, Румыніі, Чэхіі, Балгарыі, Іспаніі, Грэцыі, Канадзе, Тайвані, Італіі, Турцыі, Егіпце, Літве, Македоніі, Кітаі, Японіі, Тайландзе, ЗША, Карэі, Германіі, Аўстрыі, Беларусі, Англіі, Бразілі і інш. На выставе ён прадставіць некалькі прац у тэніцы глыбокага друку, зробленых у 2003-2012 гг.
 
 Марцін Бялас. Паміж
 
Сярод прэзентаваных прац будуць графікі з серыі “На даху блока”, “Над ходнікамі”, “Чарада” і інш.
 
 Марцін Бялас. Па-над ходнікамі
 
Барбара Тытка тэхніка калаграфіі:
Заключаецца ў выкарыстанні нетрадыцыйных матэрыялаў для стварэння матрыцы. Гэтая тэхніка змушае да эксперыментавання з рознымі матэрыяламі, вывучаючы сувязі паміж структурамі на друку. Яна падаецца вельмі лёгкай, бо дастаткова толькі паклапаціццца пра адпаведную структуру. Калаграфія можа быць вельмі падманлівай, калі мы канцэнтруемся толькі на графічным эфекце і забываем пра цэласнасць. На маю думку, для працы з глыбокім друкам найлепш падыходзяць кардонныя матрыцы з забяспечанай графічнай паверхняй.
 
Барбара Тытка.  Chomoarachnida 2
 
Для забеспячэння я часцей за ўсё выкарыстоўваю матэрыялы такія як фальга і пластыкавыя клейкія стужкі. Можна паспяхова выкарыстоўваць клей, прапітку і фарбы, устойлівыя да растваральнікаў і алею, устойлівыя на ўздзеянне прэсу. Як дапаўненне да калаграфіі можна выкарыстоўваць усе сухія тэхнікі пры ўмове, што забяспечаная паверхня матрыцы не занадта будзе пашкоджана. Калаграфічныя матрыцы вельмі далікатныя, іх лёгка можна пашкодзіць, асабліва ў час накладання і ачысткі ад фарбы.
 
Барбара Тытка. Chomoarachnida 2
 
Барбара Тытка нарадзілася ў 1980 годзе ў Катавіцах. Вучылася ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах, у 2007 г. атрымала дыплом з адзнакай у майстэрні жывапісу праф. Яцка Рыкалы і дадатак па глыбокім друку ў майстэрні праф. Яна Шматлоха.  Сярод прадстаўленых прац графікі пад назвай “Мазаіка”, “Закрытая”,”Пастка”...
 
Барбара Тытка. Укладанка
 
 Працуе ў сваёй альма-матэр. Займаецца жывапісам і станкавай графікай. Лаўрэат некалькіх узнагарод і адзнак, між іншым, Конкурснай узнагароды на Міжнародным трыенале графікі ў Кракаве ў 2006 г. З 2005 г. Удзельнічала ў многіх калектыўных выставах у Польшчы і за мяжой – у Іспаніі, Румыніі, Балгарыі, Расіі, Кітаі, Канадзе, Турцыі. На выставе будуць прадстаўлены працы, зробленыя ў тэхніцы глыбокага друку ў 2004-2014 гг.
 Барбара Тытка. Без назвы
 
Прафесар Ян Шматлох (Акадэмія мастацтваў у г. Катавіцэ):
 "На працягу апошніх гадоў дасягненні катавіцкай графікі з’яўляюцца пацверджаннем сёняшняга аблічча і пазіцыі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Таму што яны з’яўляюцца вынікам поспеху яе выпускнікоў – сёння прызнаных у свеце мастакоў і педагогаў. Спіс і маштаб іх графічных дасягненняў сапраўды ўражваюць. Не буду ўтойваць, лідэрамі сярод іх з’яўляюцца выпускнікі Майстэрні глыбокага друку, якая рэалізоўвае магчымасці тэхнікі глыбокага друку ў шырокім значэнні. Сярод іх я адзначыў бы Барбару Тытка і Марціна Бялася – яны вывучылі графіку і рыхтавалі свае дыпломы менавіта ў маёй майстэрні. Сёння гэта паспяховыя мастакі, якія спрыяюць новаму ўспрыманню вобраза сучаснай графікі.
 
Барбара Тытка за свае аўтарскія калаграфіі з цыкла “Чалавек” і “Укладанка” ўжо ў 2006 г. атрымала на Міжнародным Трыенале Графікі ў Кракаве галоўную конкурсную ўзнагароду. Поспех заахвоціў яе працягваць вопыт з калаграфічнай матрыцай. Яна была для яе быццам вобраз, іншым разам – адкрыццём новых слядоў глыбокага друку. Тэхналогія кардоннай матрыцы ніколі Барбару Тытка не абмяжоўвала, а наадварот, прарочыла цалкам новыя спосабы яе выкарыстання. Яе аўтарская матрыца стала таксама крыніцай натхнення і арыенцірам для многіх студэнтаў, якія шукаюць свой уласны, нетрадыцыйны спосаб мастацкага выказвання.
 
Марцін Бялас пасля атрымання адзначанага медалем дыплома стаў асістэнтам у Майстэрні глыбокага друку. Сёння ён дадаткова кіруе Майстэрняй Рысунку для студэнтаў Кафедры графікі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Ён выдатны рысавальшчык, а яго афорты, якія пастаянна пераўтвараюцца, заслугоўваюць, на мой погляд, самай высокай ацэнкі. Натхнёныя тапаграфіяй зменлівага горада, адлюстроўваюць неверагодна асабісты шлях пошукаў у абшары ўласнай ідэнтычнасці. Марцін Бялас атрымаў больш за 30 прэмій і ўзнагарод. Узнагарода на Міжнародным трыенале графікі ў Каіры ў 2006 годзе, узнагарода Фонда імя Марыюша Казаны на Міжнародным Трыенале графічных мастацтваў IMPRINT у Варшаве, а нядаўна ІІІ прэмія на Міжнародным трыенале графікі ў г. Фрэхен (Германія). Абодва мастакі пры сваім адрозным стаўленні і спосабе мастацкага выказвання пастаянна пацвярджаюць сваю адкрытасць для пошукаў і даследаванняў усё яшчэ неадкрытых прастораў графікі."