падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ЧАРОЎНЫ СВЕТ. ДЗІЦЯЧАЯ ПАЭЗІЯ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ”

7 снежня 2010Мастацтва
Месца: Мінск, Інстытут імя Гётэ, вул. В.Харужэй 25/3

Конкурс ілюстрацый да твораў для дзяцей беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў "Чароўны свет" праходзіў з 31 сакавіка па 30 лістапада 2010 года.
У конкурсе ўдзельнічала 203 працы 155 маладых мастакоў ад 9 да 19 год з Мінска, Маладзечна, Гродна, Магілёва, Горак Магілёўскай вобл, Віцебска, Бабруйска, Баранавічаў, Новаполацку, Масквы, Зеедорфа ў Германіі.
 
 
Журы конкурсу ў складзе мастака-графіка, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў В.П. Слаўка, мастака-графіка, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў  П.Ю. Татарнікава, каардынатара праектаў у Польскім Інстытуце ў Мінску А. Мацюшонка, мастацтвазнаўцы, каардынатара праектаў у Інстытце імя Гётэ ў Мінску Е.Я. Кенігсберг і каардынатара культурных праграм Яўрэйскага культурнага таварыства «Эмуна» Л.В. Дарафеявай вызначыла наступных пераможцаў:
 
Гран-пры
Мітрафанава Софья, Магілёў, СШ№ 2» – за працу «Зайцы, якія скачуць» («На Гарызонцкіх востравах» Я.Бжэхвы)
 
 
 
 
Малодшая група (да 15 год):
 
 1 месца
Дарафеяў Леанід , Мінск, ЕКО «Эмуна» – за працу «Для такога вярблюдзішчы» («Вярблюд Гамліэль» А.Шленскага)
 
 
2 месца
 
Разянкова Алена, Гродна, Дзіцячая мастацкая школа – за працу «А сукенкі, кружавы, хусткі…» («Пра краіну Шлараффію»);
 
 
Шарапава Паліна, Магілёў, – Дзіцячая мастацкая школа – за працу «Я і Талі ў Дагарынагамі» («Я і Талі ў Дагарынагамі»  А.Шленскага)
 
 
Працы можна ўбачыць  у Інстытуце  імя  Гёте ў Мінску з 8 па 17 снежня 2010 года (Мінск, вул. В.Харужай, 25/3, 4  паверх, пн.-пт. 9.00-21.00, сб. 9.00-16.00).