падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча - Віткацы
(1885–1939)

20 кастрычнiка 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва  (праспект Незалежнасці, 47, Мінск)
 
20. 10 – 7.11.2015 г.
Вернісаж - 20 кастрычніка 2015 а 17-й гадзіне
 
 
Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча, аднаго з самых важных польскіх мастакоў і пісьменнікаў XX стагоддзя, выклікаюць натуральную цікавасць. Дзіўна, што гэтыя творы мастацтва былі створаны ля падножжа Татр у невялікай гуральскай вёсачцы, якой на мяжы XIX і XX стагоддзяў было Закапанэ. Даследчыкі творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча паказваюць не толькі на прыроджаныя здольнасці мастака, але і на ролю яго бацькі Станіслава Віткевіча, жывапісца і крытыка, у стварэнні адпаведных умоў, у якіх выявіліся таленты і сфармавалася асоба будучага Віткацы.
 
Фатаграфіі самі па сабе з'яўляюцца ўражлівым і спецыфічным «тэкстам», які нясе шмат інфармацыі. Выстава прадстаўляе самыя лепшыя з захзаваных фотаздымкаў Віткацыя, створаныя ў першыя 30 гадоў жыцця да смерці бацькі, а таксама фатаграфіі перыяду міжваеннага дваццацігоддзя, калі Віткевіч ствараў свае асноўныя літаратурныя, драматургічныя, філасовскія і жывапісныя творы. З пункту гледжання фармальных рашэнняў яны наватарскія, яны апераджаюць час, у які былі створаны, ды і проста прывабныя для гледача на фоне «моды на фатаграфіі".
 
Свае фатаграфіі С.І.Віткевіч ніколі не паказваў публічна. Таму яны былі выяўленыя досыць позна. Многія свае захапленні «на палях» мастацтва, якія сёння прынята лічыць сапраўдным мастацтвам, ён лічыў вельмі асабістымі. Віткевіч ніколі не ўспрымаў сябе фатографам, нягледзячы на ​​тое, што фатаграфаваў усё сваё жыццё.
 
Партрэты Віткевіча сканцэнтраваны на сувязі сутнасці псіхікі мадэлі з універсальнай сутнасцю чалавека. Здольнасць разумення метафізічных пачуццяў заўсёды была для Віткевіча паказчыкам чалавечнасці, і праявы гэтых пачуццяў ён, напэўна, хацеў захаваць на фотаздымках.
 
Таямнічая нерухомасць у фатаграфічных партрэтах Віткевіча мае як мінімум дзве прычыны. Першая - мастацкая: партрэтуемыя, згодна з канцэпцыяй аўтара, былі зняты ў асаблівай сітуацыі - пагружэння ў сузіранне прасторы. Другая - тэхнічная, суаднясенне з першай: гэта доўгі працэс пастаноўкі святла з-за нізкай адчувальнасці негатываў таго часу, што часам стварала цікавы эфект руху вачэй. Аўтапартрэты Віткевіча, створаныя да 1914 года, утвараюць серыю, якая прадстаўляе лад душэўнага стану мастака, магчыма, адчуванне дзівацтваў свету - у такія хвіліны ў адзіноце ён звяртаўся да фотаапарата.
 
Размножаны партрэт - адна з самых вядомых прац Віткевіча. Фотаздымак прадстаўляе яго чатыры разы адлюстроўваным у люстэрках, што стварае ўражанне пяці фігур, якія сядзяць вакол стала. Гэта адмысловая і сімвалічная сітуацыя, якая можа быць інтэрпрэтаваная па-рознаму. Партрэт быў выкананы каля 1916 года ў Петраградзе. У працэсе фатаграфавання Віткевіч знаходзіўся ў кабіне паміж двума люстэркамі і чорнай драпіроўкай, за якой быў схаваны фатограф з фотаапаратам, так што бачны быў толькі аб'ектыў.
 
У дваццатых-трыццатых гадах XX стагоддзя, калі Віткацы ствараў мімічныя сесіі і перформансы, яго сябры прымалі ў іх удзел, прыстасоўваючыся да ўмоў і прапанаваных і створаных ім сітуацый. Стварэнне паратэатральных формаў, гульня ў іх і іх фатаграфаванне было совеасаблівым проціяддзем, процідзеяннем сур'ёзным экзістенцыяльным праблемам, раздзіраючым яго дэпрэсіям і адчуванням бессэнсоўнасці існавання.