падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Лекцыя Катажыны Сагатоўскай да выставы “Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча - Віткацы”.

20 кастрычнiка 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Канферэнц – зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
20 кастрычніка 2015 года а 15-й гадзіне запрашаем на лекцыю Катажыны Сагатоўскай да выставы “Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча - Віткацы (1885–1939)”.
 
Канферэнц – зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
 
Катажына Сагатоўска
Фатограф, куратар, выкладчыца, арганізатар мастацкіх мерапрыемстваў. Спецыяліст у галіне калекцыянерскай фатаграфіі. На творчым шляху мастака – персанальныя і групавыя выставы ў Польшчы і за мяжой. Куратар і каардынатар праекта “Калекцыянерская фатаграфія”, які ўключае ў сябе выставы і аўкцыёны фатаграфіі найлепшых польскіх мастакоў. Сааўтар праграмы WSZYSCY JESTEŚMY FOTOGRAFAMI (Усе мы фатографы). Стыпендыят Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча, а таксама Горада Варшавы. Суддзя прэстыжных конкурсаў па фатаграфіі, у тым ліку Young Creative Chevrolet, BZ WBK Press Foto і “Фатаграфічная публікацыя Года”. Працы знаходзяцца ў прыватных калецыях у Польшчы і за мяжой.