падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Лекцыя і сустрэча з аўтарам кнігі “Уладзіслаў Стрэмінскі. Заўсёды ў авангардзе” прафесарам Івонай Люба

27 верасня 2017Мастацтва
Месца: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на лекцыю і сустрэчу з аўтарам кнігі “Уладзіслаў Стрэмінскі. Заўсёды ў авангардзе” прафесарам Івонай Люба, якая адбудзецца 27 верасня 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, (вул. Леніна, 20).

Лекцыя будзе прысвечана асобе Уладзіслава Стрэмінскага (1893-1952) – мастаку і тэарэтыку мастацтва, а таксама натхняльніку мастацкага жыцця, які браў актыўны ўдзелу ў дзейнасці еўрапейскага авангарду. Будзе прадстаўлена сетка яго адносін з вядучымі прадстаўнікамі авангардных колаў, спачатку ў Савецкай Расіі, пасля ў Польшчы, у Еўропе, а таксама ў Злучаных Штатах Амерыкі. Лекцыя будзе спробай паказаць, як дзяцінства і юнацтва сфармавалі Стрэмінскага як асобу, і як сталася так, што былы прафесійны афіцэр царскай арміі, моцна скалечаны ў выніку баявых дзеянняў на фронце Першай сусветнай вайны, стаў адным з найбольш актыўных і творчых прадстаўнікоў еўрапейскага авангарду.
УВАХОД ВОЛЬНЫ

Прафесар Івона Люба – загадчык Кафедры гісторыі мастацтва і сучаснай культуры ў Інстытуце гісторыі мастацтва Варшаўскага Універсітэта. Займаецца даследаваннямі польскага і еўрапейскага мастацтва ХХ стагоддзя, асабліва авангардным мастацтвам і сувязямі мастацтва з палітыкай. Апублікавала, сярод іншага:” Дыялог сучаснасці з традыцыяй. Польскі жывапіс міжваеннага дваццацігоддзя” (2004), “Дух рамантызму і мадэрнізацыя. Афіцыяльнае мастацтва Другой Рэчы Паспалітай” (2012), “Берлін.Шалёныя дваццатыя гады. Начное жыццё і мастацтва” (2013), “Уладзіслаў Стрэмінскі – заўсёды ў авангардзе. Рэканструкцыя невядомай біяграфіі 1893-1917” (сумесна з Эвай Паўлінай Вавер). Навуковы рэдактар выданняў: “Дэ Кірыко. Тэксты пра мастацтва. Выбранае” (2012) і “Уладзіслаў Стрэмінскі, Тэорыя Бачання” (2016). Праз месяц будзе выдадзена наступная кніга: “Авангард у ЦБМВ (Цэнтаральнае бюро мастацкіх выстаў)”, Выдавецтва “Захэнта Нацыянальная галерэя мастацтва”, Варшава, 2017.