падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародная выстава “СУЧАСНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ КНІЖНАЯ ІЛЮСТРАЦЫЯ”.

5 кастрычнiка 2010Мастацтва
Месца: Віцебск, Абласны краязнаўчы музей, вул. Леніна, 36

Жылі-былі…
Сучасная дзіцячая кніжная ілюстрацыя з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы
Арганізатары выстаўкі: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі інстытут ў Мінску
Мастакі: Ірэна Абольскі, Марта Агонэк, Юрый Алісевіч, Наталля Армата, Юта Баўэр, Ротраўт Сузанэ Бернэр, Надзя Будэ, Каця Венэр, Філіп Вэхтэр, Джэкі Гляйх, Мікалай Казлоў, Аляксандра Катарска, Раман Карчмарчык, Каралінэ Кер, Караліна Корнэк, Агнешка Кручэк-Антаневіч, Юстына Марчэўска, Катажына Самборэк, Валерый Славук, Наталля Сустава, Раман Сустаў, Павел Татарнікаў, Аляксандра Твардокэнс, Юстына Тжаска, Нікалаўс Хайдэльбах, Сібілэ Хайн, Ганна Чэх, Аксель Шэфлер, Клаўс Энзікат, Вольф Эрлбрух, Эва Юшчук, Вера Ягоўдзік, Янош
 
 
 
 
 
Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка. Тым цікавей убачыць творы мастакоў з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы, якія працуюць у жанры дзіцячай кніжнай ілюстрацыі.
 
Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажа і эксперыментальных лічбавых формаў. Адрозніваюцца і пазіцыі мастакоў: ад абсалютна сур'ёзнай да наіўнай, ад іранічнай да скептычнай. Высокая якасць і цудоўная разнастайнасць – вось асноўныя характарыстыкі прадстаўленых работ. Сумесны міжнародны праект арганізаваны сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. Працы польскіх мастакоў прадстаўляе майстэрня тыпаграфіі і дызайну кніг Акадэміі мастацтваў ў г. Катавіцэ пад кіраўніцтвам прафесара Мар’яна Славіцкага.