падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародны семінар "Грані польскага мадэрнізму"

31 сакавiка - 1 красавiка 2016Мастацтва
Месца: Мінск, Кафедра мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вул. Маякоўскага, 96. Аўд. 202.

У рамках міжнароднага семінара
«Грані польскага мадэрнізму»
пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску
адбудуцца лекцыі і дыскусіі


31 Сакавіка (чацвер) а 12:00
Губерт Білевіч (Гданьскі ўніверсітэт)
Металічная мэбля як эталон мадэрнізму ў дызайне інтэр'ераў і яе польская рэцэпцыя ў 20-30-я гг. ХХ ст. Лекцыя і дыскусія

 
1 красавіка (пятніца) а 12:00
Ірына Гаўраш (Гданьскі ўніверсітэт)
Польская мастацкая анімацыя (на прыкладзе сумесных фільмаў Валяр'яна Бароўчыка (1923-2006) і Яна Леніцы (1928-2001). Лекцыя і дыскусія

Лекцыі і дыскусіі адбудуцца па адрасе: Мінск, вул. Маякоўскага, 96
Кафедра мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўд. 202.

ГУБЕРТ БІЛЕВІЧ

Металічная мэбля як эталон мадэрнізму ў дызайне інтэр'ераў і яе польская рэцэпцыя ў 20-30-я гг. ХХ ст.
Пачынаючы з другой чвэрці ХХ стагоддзя, метал у мэблевай вытворчасці пачынае граць такую ж ролю, як бетон у будаўніцтве. Выкананая з металічных гнутых трубак мэбля прапаноўвалася ў якасці іконы дызайну сучаснага інтэр'еру. Пазіцыю металічнай мэблі ўмацаваў аўтарытэт такіх дызайнераў, як Марсэль Брэйер, Март Стам, Ле Карбюз’е, Людвіг Міс ван дэр Роэ, а таксама ўплыў вядучых цэнтраў новай архітэктуры.

Аднак рэцэпцыя металічнай мэблі ў міжваеннай Польшчы мела абмежаваны характар ​​і ўкладвалася ў храналагічныя рамкі 1928-39 гадоў. Была цесна звязана з ідэямі авангарднай групы Праезенс. Яна выяўлялася як у адаптацыі еўрапейскіх узораў (напрыклад, М. Брэйера), так і ў арыгінальных праектах, створаных Багданам Лахертам ці Ўладзімежам Падлеўскім (напрыклад, мэбля, прызначаная для Замка Прэзідэнта ў Вісле). Мэбля ў асноўным выраблялася на вядомай варшаўскай фабрыцы "Konrad, Jarnuszkiewicz i Ska", апераджальнай на польскім рынку фабрыкі ў галіне вытворчасці металічнага абсталявання.

Губерт Бялевіч, мастацтвазнаўца. Працуе ў якасці ад'юнкта ў Інстытуце гісторыі мастацтваў Гданьскага ўніверсітэта і ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Лодзі. Займаецца вывучэннем гісторыі сучаснага мастацтва, гісторыі архітэктуры і дызайну, а таксама гендэрнымі даследаваннямі. З'яўляецца аўтарам некалькіх дзясяткаў навуковых артыкулаў, рэдактарам кнігі пра архітэктара Ўладзімежа Падлеўскага і сааўтарам падручніка па гісторыі мастацтва для гімназій.

ІРЫНА ГАЎРАШ

Польская мастацкая анімацыя (на прыкладзе сумесных фільмаў Валяр'яна Бароўчыка (1923-2006) і Яна Леніцы (1928-2001)
Даклад будзе прысвечаны некалькім мультыплікацыйным фільмам, створаным сумеснымі намаганнямі польскіх рэжысёраў Валяр'яна Бароўчыка і Яна Леніцы ў перыяд з 1957 па 1958 год. Абодва мастакі на той момант былі прызнанымі графікамі. Вопыт, атрыманы ў дадзенай галіне, Бароўчык і Леніца выкарыстоўвалі пазней пры стварэнні мультыплікацыйных фільмаў.

Рэжысёры звярталіся да эксперыментаў авангарду, а таксама да мастацкіх плыняў сярэдзіны ХХ стагоддзя. Дадаўшы ў анімацыю дасягненні сучаснага мастацтва, Бароўчык сумесна з Леніцай змянілі аблічча анімацыі, якая на той момант успрымалася, перш за ўсё, як прадукцыя, прызначаная для дзяцей. Сярод найбольш значных фільмаў, якія прынеслі вядомасць мастакам як у Польшчы, так і за мяжой: «Жыў ды быў ...» (1957) і «Дом» (1958). Апошні фільм заваяваў Гран-пры і Залаты медаль на Міжнародным конкурсе Эксперыментальных фільмаў, які адбыўся ў рамках Сусветнай выставы ЭКСПА '58 ў Брусэлі.

Ірына Гаўраш, выпускніца Інстытута гісторыі мастацтваў Гданьскага ўніверсітэта, а ў дадзены момант яго аспірантка. Яе навуковыя інтарэсы засяроджаны ў галіне вывучэння мастацкіх сувязяў паміж ПНР і СССР у перыяд адлігі. Яна з'яўляецца адказным сакратаром навуковага часопіса Sztuka Europy Wschodniej / Мастацтва Усходняй Еўропы / Art of the East Europe, які выдаецца Польскім інстытутам даследаванняў сусветнага мастацтва.