падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“Музей як авангардная падзея”

6 лютага 2018Мастацтва
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва, пр. Незалежнасці, 81, аўд. 205

6 лютага 2018 года а 10.35 у аўд. 205 галоўнага корпусу Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца лекцыя дырэктара Мастацкага музея ў Лодзі Яраслава Сухана.

Яраслаў Сухан выступіць з лекцыяй “Музей як авангардная падзея”, падчас якой пазнаёміць з авангарднай гісторыяй музея, а таксама распавядзе пра тое, якім чынам сённяшні калектыў працуе над актуалізацыяй спадчыны авангарда.

15 лютага 1931 года ў гарадскім музеі Лодзі публіцы была прадстаўлена Міжнародная калекцыя сучаснага мастацтва, якая паўстала з ініцыятывы групы “a.r.”., створанай авангарднымі мастакамі і паэтамі на чале з Уладзіславам Страміньскім. Дзякуючы міжнародным кантактам, група здолела атрымаць у дар творы найбуйнейшых дзеячаў тагачаснага еўрапейскага авангарду, у т.л. Фернана Лежэ, Ханса Арпа, Макса Эрнста, Аляксандра Колдэра, Курта Швітэрса і Тэа ван Дусбурга. Гэта калекцыя стала краевугольным каменем арганізацыі, вядомай сёння пад назвай Мастацкі музей у Лодзі.

Яраслаў Сухан (нарадзіўся ў 1966 г. у Кракаве) – гісторык мастацтва, крытык і куратар. З 2006 года дырэктар Мастацкага музея ў Лодзі. Аўтар або суаўтар многіх выстаў сучаснага мастацтва (апошняя «Kobro i Strzemiński. Prototipos vanguardistas» у Museo Reina Sofia ў Мадрыдзе, 2017 г.), аўтар шматлікіх артыкулаў, прысвечаных авангарду, мадэрнізму, сучаснай практыцы мастацтва і інстытуцыйнай крытыцы, апублікаваных у краіне і за мяжой, рэдактар ​​кніг па творчасці Уладзіслава Страміньскага, Тадэвуша Кантара і па тэме польска-яўрэйскага авангарда.