падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Немагчымыя Сувязі

2 сакавiка 2010Мастацтва
Месца: Музей М.Шагала ў Віцебску, вул. Путна, 2

 
Першая выстава жывапісу маладой мастачкі Анны Мыца, творчасць якой інспіравана сучаснымі праваслаўнымі іконамі. Выстава арганізавана пры падтрымцы Галерэі Арсенал у Беластоку.
Куратар – Магдалена Гадлеўска.


 
„Мы жывём у свеце сімвалаў, а свет сімвалаў жыве ў нас” Жан Шэвалье ( Jean Chevalier) Тэрмін “сімвал” паходзіць ад старажытнагрэцкага sy’mbolon, што першапачаткова азначала невялікі, разламаны напалову прадмет з металу, косці, выпаленай гліны, дрэва, напрыклад, пярсцёнак ці таблічку. Палавінкі разламанага былі распазнавальным знакам для дзвюх асобаў, якіх злучала нейкая справа, аб’ядноўвала дамова, звязвала сваяцтва, абавязкі, сяброўства, гасціннасць ці дапамога (…) Ужо ў першапачатковым грэцкім значэнні сымбалон спалучаў у сабе (уласцівы яму і дагэтуль) прынцып падзелу і аб’яднання, расставанняў і сустрэч, забыцця і пазнавання наноў. Гэтыя рысы значна ўзбагаціліся: усё сімвалічнае мае схільнасць да полікаштоўнасці, да пастаянства і зменлівасці, да выявы дабра і зла, жыцця і смерці, росквіту і заняпаду, узнёсласці і ўпадку, адначасова з’яўляючыся эзатэрычным і экзатычным, хавае і выкрывае. Уласцівасцю сімвала з’яўляецца неакрэсленасць, імглістасць; ён часта бывае плыткі, мільгатлівы, і даволі часта даступны толькі дасведчаным. (…) Усе сімвалы дзеляцца на: 1. Умоўныя знакі (такія, як сцягі, гербы, літары, лічбы, вытворчыя знакі, дарожныя, матэматычныя і да т.п), 2. Прадметы, паняцці, уяўленні, перажыванні, звязаныя нейкімі ўнутранымі сувязямі (сугучныя, асацыятыўныя, звязаныя агульным рытмам) з іншым прадметам, паняццем і г.д. (…) Уладзіслаў Капалінскі Нягледзячы на такі складаны характар сімвалу, узьнікла і працягвае ўзнікаць мноства твораў на гэтую тэматыку. Вычарпанне гэтай тэмы будзе азначаць, што род людскі спыніў існаванне. Мы дэманструем бясконцую крэатыўнасць у стварэнні новых сімвалаў, якія павінны замяніць старыя (значэнне якіх мы часта не памятаем) або дапоўніць. Усё гэта мы робім для таго, каб жыццё, наш свет, мы сталі больш зразумелымі – зразумелымі для нас самых. Гэта сімвалы, якія паўсюдна і нязменна зразумелыя. Але ёсць і такія, якія многія з нас адчытваюць інакш, на свой манер – грамадская дамова наконт спосабу разумення не здолела навязаць адзінага слушнага разумення. Тыя, хто інакш адчытваюць сімвалы, рызыкуюць быць асуджанымі з пункту гледжання “адзіна правільнага разуменьня”, але маюць і шанец – яны часта адкрываюць “забытыя пасылы” сімвалаў або адкрываюць новыя шляхі для тых, хто бачыць толькі “адзіна слушнае разуменне”. Грамадская дамова разумення сімвала не можа быць вечнай, бо змяняюцца культурныя рамкі, здараецца, што адчытванне сімвала нам “навязваецца” – напрыклад, той жа колер жалобы: чорны, белы, чырвоны – але ці толькі гэтыя? Мы так прывязваемся да сваіх уяўленняў, што кожнае адрозненне выклікае ў нас, у найлепшым выпадку, адмаўленне (асабліва ў выпадку рэлігійных сімвалаў). Мы губімся ў гушчары ідэй і ўласных забабонаў. Штодзённасць падае нам сотні новых ідалаў, мацнейшых і больш рэальных, чым Бог, Магамет ці Будда. Ідзе вайна існага свету з віртуальным, сімвалы якога не могуць быць занадта відавочнымі (хаця б з прычыны свайго шырокага прымянення) і мусяць неяк хаваць сваё глыбейшае значэнне. „Немагчымыя сувязі”, якія назаўжды застануцца ў нашай рэчаіснасці, не павінныя асацыіравацца з нечым негатыўным. Адрозненне, штосьці іншае не з’яўляецца недахопам, а аб’яднанне і уніфікацыя не абавязкова дадуць нам новую, лепшую якасць. Чаму некалі ў цяперашняй Сірыі, Ліване, Іраку і Іарданіі сем’і, падзеленыя на мусульманскую і хрысцінскую паловы, святкавалі ўсе святы разам, а цяпер такога няма? Я ведаю з уласнага досведу, што імкненне да талерантнасці можа здзейсніць цуды, ведаю, бо такі цуд здарыўся і яшчэ адбываецца ў маім доме. Магчыма, двубой жарсных ігракоў у „Heroes”, якія ў рэальнасці жывуць за сотні кіламетраў адзін ад аднаго, у будучым будуць параўноўваць са спатканнем двух прыхільнікаў адной ідэі 300 год таму? Давайце ж захаваем трохі крытычнасці да навакольнай, паўсюднай плыні інфармацыі, бо нават асноўныя дарожныя знакі часта не паддаюцца нашай інтэрпрэтацыі.
 
 Анна Мыца (Anna Myca)
Нарадзілася ў 1966 годзе ў Свідвіне (Заходнепаморскае ваяводства). У 1986-1991гг. вывучала выяўленчае мастацтва ў Варшаўскай Акадэміі мастацтва. З 1993 г. на персанальных выставах прэзентуе насценны жывапіс з цыклу “Уцёкі ў Візантыю”. У 1998 г. прайшла выстава яе карцін і карцін-аб’ектаў у культавай варшаўскай галерэі “Захэнта”. Мастацтва творцы паўстае на памежжы ўсходняй культуры (праваслаўе) і міжземнаморскай культуры. У сваіх творах яна змяшчае сімвалы, узятыя з іконапісу (вежы, дамкі, лодкі), але і ўласныя элементы (напрыклад, лебядзяў). Брала ўдзел м.інш. у выставе „Germinations 8” у Брэдзе (Нідэрланды, 1994) а таксама ў II Біенале ў Стамбуле (1995).