падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Польскі плакат XXI стагоддзя»

5 сакавiка - 5 красавiка 2009Мастацтва
Месца: Віцебск, Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Польскі плакат XXI стагоддзя5 сакавіка 2009 г. а 16-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Віцебскі абласны краязнаўчы музей (вул. Леніна, 36) запрашаюць на адкрыццё выставы «Польскі плакат ХХІ стагоддзя — ў асяроддзі Галерэі плаката ў Кракаве».

Гэта 4-я выстава плаката галерэі Кшыштафа Дыда ў Беларусі. Цяпер на выставе прадстаўлены больш чым 70 плакатаў 20 аўтараў, якіх адносяць да малодшага пакалення. Сярод іх: Міраслаў Адамчук, Кшыштаф Бяловіч, Томаш Багуслаўскі, Эльжбэта Хойна, Якуб Кая, Маўгажата Гуроўска, Слава Харысымовіч, Пётр Касакоўскі, Себасцьян Кубіца, Куба Савіньскі і многія іншыя.

Галерэя Кшыштафа Дыда — адзіная ў Польшчы, якая спецыялізуецца выключна на рэкламе і продажы польскага плаката, з’яўляецца месцам сустрэч як мастакоў, так і ўсіх тых, каго цікавіць польскі мастацкі плакат. Галерэя займаецца падрыхтоўкай выстаў, друкам каталогаў і паштовак, а таксама супрацоўнічае з арганізацыямі і сама робіць розныя тэматычныя конкурсы плаката.

Галерэя ўзнікла на базе прыватнай калекцыі Dydo Poster Collection, якая свой пачатак лічыць з сярэдзіны 50-х гадоў, з часу росквіту так званай Польскай школы плаката. Дзякуючы той калекцыі, галерэя падчас свайго існавання арганізавала больш за сто індывідуальных і групавых выстаў у Польшчы і ў большасці краін Еўропы і ўсяго свету.

Галерэя прапануе сваім кліентам каля 2000 плакатаў больш як 100 польскіх мастакоў — графікаў, жывапісцаў, дызайнераў. Большая частка плакатаў звязана з культурай — плакат тэатральны, кінаплакат, музычны, выставачны, а таксама — аўтарскі. Знайсці можна таксама плакаты грамадскія, спартыўныя і рэкламныя. Да безумоўных дасягненняў галерэі можна аднесці арганізацыю 5 вялікіх выставак з каляровымі каталогамі: 100-годдзе польскага плаката 1891-1992 (600 плакатаў, 1993), “Майстры польскага плаката” (200 плакатаў, 1995), “Польскі кінаплакат — 100-годдзе кіно ў Польшчы” (880 плакатаў, 1996), “Польскі тэатральны плакат 1899-1999” (800 плакатаў, 2000) і апошняя рэтраспектыўная выстава плаката 1989-2001 з альбомам “Плакаты” (300 плакатаў, 2001). Для аматараў плаката гэта адно з найбольш важных месцаў на свеце. На працягу многіх гадоў інфармацыя пра галерэю замяшчаецца ў самых папулярных міжнародных турыстычных даведніках па Польшчы і Кракаву. Узгадваюць пра галерэю таксама польскія і замежныя дызайнерскія і турыстычныя часопісы.

Выстава будзе працаваць да 5 красавіка 2009 г.
Віцебскі абласны краязнаўчы музей — вул. Леніна, 36
тэл.: 36-47-12, 36-05-87