падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя спецыяльнага часопіса “Мастацтва” (№9/2019), прысвечанага польскай культуры

24 кастрычнiка 2019Мастацтва
Месца: Мінск, Галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

 
24 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага нумара часопіса “Мастацтва” (№9/2019), прысвечанага польскай культуры.

Мнагарукія піяністы, рэжысёры-правакатары, амазонкі танцавальнага авангарду, скрыпачы-русалкі і — вядома ж! — Манюшка апанавалі старонкі спецыяльнага нумара “Мастацтва” да 25-гадовага юбілею Польскага інстытута ў Мінску.

Гэта нумар да юбілею, але без наўмысна ўрачыстых інтанацый.

Гэта нумар пра нервы і болевыя кропкі сучаснай польскай культуры.

І кожны з аўтараў “Мастацтва” падрыхтаваў сваю “польскую” інструкцыю да дзеяння для беларускага чытача.

Алеся Белявец і Любоў Гаўрылюк прапануюць наведаць цэнтры сучаснага арту — Замак Уяздоўскі ў Варшаве і Музей мастацтва ў Лодзі, Месяц фатаграфіі ў Кракаве і Біенале медыямастацтва ў Вроцлаве.

Дзмітрый Падзбярэзскі распавядзе пра незабыўны экспірыенс на Open’er’ы ў Гдыні, а Ганна Лянькова — пра ўласныя прыгоды на фестывалі “Варшава Зінгера”.

Усіх ахвотных распачаць уласную тэатральную справу натхніць найпадрабязны расповед Жаны Лашкевіч аб тым, як жывуць, спаборнічаюць і фінансуюцца найлепшыя прыватныя тэатры Варшавы.

А вось як функцыянуе сапраўдная кінашкола, растлумачыць Антон Сідарэнка — на прыкладзе Кінашколы ў Лодзі.

Гартаем новы нумар пад спевы Віктара Шалкевіча і абмяркоўваем разам з аўтарамі.
 

УВАХОД НА МЕРАПРЫЕМСТВА ВОЛЬНЫ