падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Вечар памяці Генрыха Семірадскага

24 кастрычнiка 2018Мастацтва
Месца: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

24 кастрычніка а 17-й гадзіне ў чацвёртай зале экспазіцыі рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца Вечар памяці Генрыха Семірадскага, прымеркаваны да 175-годдзя з дня нараджэння жывапісца.

У праграме вечара:

- прэзентацыя жывапіснага твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа»;

- лекцыя пра жыццё і творчасць мастака. Лекцыю чытае навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва Д.С. Барташук.

- прэзентацыя паштоўкі з рэпрадукцыяй твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа».

Генрых Іпалітавіч Семірадскі (12 [24] кастрычніка 1843, Нова-Белгарад, Харкаўская губерня – 23 жніўня 1902, Стшалкова, Петракоўская губерня) – польскі і рускі мастак, які большую частку актыўнага творчага жыцця правёў у Рыме. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў позняга акадэмізму, найбольш вядомы манументальнымі палотнамі на сюжэты з гісторыі антычнасці. Акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў, акадэмій жывапісу Берліна, Стакгольма, Рыма, Турына, член-карэспандэнт французскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Кожнага наведвальніка мерапрыемства чакае салодкі сюрпрыз.

Уваход на мерапрыемства па білетах у музей.