падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Вернісаж выставы “Святочныя іконы”

17 ліпеня - 16 жнiўня 2015Мастацтва
Месца: Пінск, Музей Беларускага Палесся,пл. Леніна, 24

Польскі Інстытут у Мінску і Музей Беларускага Палесся маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы “Святочныя іконы” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча), які адбудзецца 17 ліпеня 2015 года а 16-й гадзіне ў Музеі Беларускага Палесся (пл. Леніна, 24)
 

Выстава “Святочныя Іконы” прадстаўляе фрагмент дасягненняў Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы. З 2009 года штогод у верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Майстар-класы прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста, Багародзіцы і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў.

Арганізатары майстар-класаў, рыхтуючы чарговую сесію, прытрымліваюцца формулы сумеснай працы і малітвы іканапісцаў абодвух колаў – традыцыі Усходу і Захаду. У майстар-класах узялі ўдзел звыш 50 мастакоў, а працы, створаныя ў Навіцы, убачылі больш за 15 тысяч чалавек, якія наведалі пасляпленэрныя выставы ў Крыніцы-Здруі, Пшэмысьлі, Любліне, Варшаве, Луцку, Львове, Гродне, Мінску, Віцебску. Суарганізатарамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца: Таварыства сяброў Навіцы, Брацтва грэкакаталіцкай моладзі “Сарэпта”, Кафедра сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, варшаўскія асяродкі “Шляхі Іконы”, іканапісная Школа Хрысціянскага Усходу, а таксама мастакі, звязаныя з мінскай майстэрняй IKONIQUE. Удзельнікамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца мастакі, якія прэзентуюць праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і кіруюцца адной мэтай – аднаўленне іконы як літургічнай выявы, якая з’яўляецца важным элементам традыцыі Касцёла і Царквы.

Выстава будзе працаваць з 17 ліпеня па 16 жніўня 2015 года.