падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстаўка "Анджэй Струміла. Прысвячэнне тэатру»

19 лiстапада - 7 снежня 2015Мастацтва
Месца: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна, 21

19 лістапада 2015 года у 16:00 у фае Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы адкрыецца выстаўка "Анджэй Струміла. Прысвячэнне тэатру», арганізаваная з нагоды святкавання 250-годдзя Публічнага тэатра ў Польшчы. Гэта чарговае мерапрыемства, прысвечанае творчасці прафесара Анджэя Струмілы ў Брэсце, аднак на гэты раз у экспазіцыю ўвойдуць творы, створаныя ў лепшых традыцыях сцэнаграфічнага мастацтва.

Дата выставы выбрана не выпадкова, бо менавіта 19 лістапада споўніцца роўна 250 год з дня першага тэатральнага прадстаўлення, паказанага ў Варшаве трупай, заснаванай па ініцыятыве караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэтая трупа стала зародкам найстарэйшага прафесійнага публічнага тэатра Польшчы, які пазней атрымаў назву «Нацыянальны тэатр».

У рамках выставы можна будзе ўбачыць працы мастака, створаныя для спектакляў, якія ўжо сышлі з тэатральных або оперных сцэн, аднак, нягледзячы на ​​гэта, яны існуюць па-за тэатральнай прасторай, з'яўляючыся незалежнымі і самастойнымі творамі мастацтва. Прычына гэтаму - сіла таленту Анджэя Струмілы. У сваім уступным слове да выставы дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі адзначыў, што «праекты касцюмаў выклікаюць захапленне і зачароўваюць дзякуючы ўласцівым ім вытанчанасці і майстэрству. Яны выконваюць не толькі функцыю дэкарацыі, але перш за ўсё дазваляюць уступіць у дыялог нашаму ўяўленню з бачаннем Майстра. Яны ўздзейнічаюць як закончаны твор мастацтва».

Анджэй Струміла, з'яўляючыся сусветна вядомым мастаком, працуе ў розных напрамках: жывапіс, графіка, малюнак, фатаграфія, ілюстрацыя, дызайн кніг, сцэнаграфія, скульптура, а таксама паэзія і эсэістыка. У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў жывапісу, малюнка, ілюстрацыі, фатаграфіі ў Польшчы і за мяжой. Ён з'яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг. Мастак атрымаў шмат дзяржаўных узнагарод і прэмій за творчыя дасягненні, прамоцыю польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць.

Арганізатарамі праекта выступаюць Падляшскі музей у Беластоку, Урад Маршалкоўскі Падляшскага Ваяводства, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, Польскі Інстытут у Мінску і Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.