падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Абожанае цела”

5 чэрвеня 2018Мастацтва
Месца: Пінск, Музеі Беларускага Палесся (Пінск, пл. Леніна 22)

5 чэрвеня а 16-ай гадзіне ў Музеі Беларускага Палесся (Пінск,
пл. Леніна 22) адбудзецца вернісаж выставы “Абожанае цела” па вынікахМіжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

 

Хрысціанскае мастацтва ў цэнтры свіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне- перадачу ідэі нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рачаіснасці,але праз пошук сэнсаў. Як надзейна перадаць прысутнасць Бога пры дамапозе «інструментаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная мова іконаграфічнага пасылу ўсё яшчэз’яўляецца адпаведным сродкам, тобок, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзеіснуе мяжа пошукаў іконографа для выразу Ўцелаўлення? Гэта толькі парапытанняў, на якія шукалі адказу ўдзельнікі ІХ Міжнародных cэмінараў іконапісу ў Навіцах. Працы, якія былі выкананыяпадчас плэнэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаннем старазапаветнага грэхападзеннячалавека і сумневаў (істот, створаных адносна вобразу і падабенства Божага),праводзяць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрасення Хрыста да праўды(сакрэту) аб’яднання элементу Божага і людзкага.

У гэтым годзе вераснёвы плэнэр сабраў больш за 40мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі і, першы раз, з Румыніі. Два тыднізнаходжання на курорце Сарэпты — гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзэнтацыісваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займуюцарэлігійнай тэматыкай; з іншага — вопыт фунцыянавання ў грамадстве, ажыўлённымсілай ўваскрослага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённайеўхарыстыі і гутаркі з сябрамі і пастарамі, якая могуць зацягнуцца далёка запоўнач. Мы прадстаўляем шаноўнаму спадарству гэтую выставу і спадзяемся, шторазнастайнасць прац, створаных у Навіцах, сведчыць аб жыццяздольнасці сучаснагамастацтва, якое свядома чэрпае з крыніц, агульных для ўсходняй і заходняйкультур.

 

Куратары праекта Катажына Якубоўска, Матэўш Сора