падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Апакаліпсіс”

7 ліпеня - 20 жнiўня 2017Мастацтва
Месца: Полацк, Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, вул. Стралецкая, 4а-4

Польскі Інстытут у Мінску
Нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

выстава “Апакаліпсіс”
Міжнародныя майстар-класы іканапісу ў Навіцы (Польшча)

Іконы, прадстаўленыя на выставе, былі напісаныя мастакамі ў 2016 г. у ходзе VIII Міжнароднага майстар-класу іканапісу ў Навіцы (Польшча). Імкненнем арганізатараў пленэру было стварэнне для мастакоў, якія працуюць у традыцыі ўсходняга сакральнага жывапісу, магчымасці пошуку індывідуальнай формы выказвання.

Рыхтуючыся да чарговага пленэру, арганізатары майстар-класу звярнуліся да тэмы апакаліпсісу. Сорак мастакоў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы, з дапамогай розных тэхнік і культурных інтэрпрэтацый, прадставілі сваё бачанне Адкрыцьця Яна Багаслова. На выставе можна пазнаёміцца з працамі, што паўсталі пад уплывам традыцыйнай і народнай іконы, мадэрнізму, абстракцыянізму, мінімалізму і іншых напрамкаў у жывапісу. Мэтай аўтараў створаных прац была спроба расказаць гледачу з дапамогай сучаснай мовы мастацтва аб пасланні, што нясе ў сабе кніга Адкрыцця.

У прадмове да каталогу выставы куратары праекта Катажына Якубоўска, Раман Зілінко, Матэўш Сора адзначаюць: «Адмаўляючы Малітву Гасподнюю, мы гаворым словы - прыйдзе Царства Тваё. У часы крызісу, блытаніны і сумневаў гэты выклік гучыць з асаблівай сілай. Таму мы прапанавалі мастакам, каб падчас сёлетняга побыту ў Навіцы яны звярнуліся да тэксту кнігі Адкрыццё святога Яна, поўнай сімвалаў, што прысутнічаюць сёння ў еўрапейскай культуры (чатыры вершнікі апакаліпсісу, сем пячатак, сем труб і іншыя), і адначасова няпростай, і па гэтай прычыне часта забытай. Адкрыццё святога Яна – гэта кніга пра Боскі провід і вядзенне чалавека і касцёльнай супольнасці да дасканаласці і выратавання. Яе апошнія раздзелы прадстаўляюць вобраз нябеснага Ерусаліма - дасканалай супольнасці, да якой імкнуцца хрысціяне. Менавіта гэтая перспектыва падалася нам надзвычай важнай у кантэксце двух тыдняў працы мастакоў у Навіцы. Мы хацелі, каб створаныя працы нагадвалі пра апісаную святым Янам мэту вандроўкі касцёла разам і кожнага з яго членаў асобна».