падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”

11 кастрычнiка - 14 лiстапада 2016Мастацтва
Месца: Брэст, Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», вул. Леніна, 39

 
“Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша” - гэта выключная выстава, якая складаецца з выкананага Анджэям Навакоўскім іканаграфічнага матэрыяла, што дакументуе стан аднаго з найвялікшых твораў мастацтва позняга сярэднявечча ў Еўропе. Макрафатаграфія, агульныя і дэтальныя планы паказваюць алтар так, як немагчыма было зрабіць да гэтага часу, а дадзены шэдэўр гэтага, безумоўна, заслугоўвае. Выкарыстанне прафесійнага асвятлення і пад’ёмнікаў, якія на драўляных рэйках заехалі ноччу ў Марыяцкую Базіліку, дазволіла аўтару раскрыць нябачныя дэталі Ствошавага opus magnum: грымасы, вены на нагах, валаскі на бародах, складкі на матэрыялах адзення, жэсты, маленькія фігуркі, змешчаныя ў прэдзеле або на абрамленні галоўнай скрыні.
 
Манументальны эфект узмацняецца дзякуючы лічбавай апрацоўцы малюнкаў, а таксама выкарыстанню самых сучасных тэхналогій друку, што дазваляюць унікальным чынам перадаць залатыя элементы Марыяцкага алтара. Гэтая фатаграфічная дакументацыя дазволіць даследчыкам помніка дасягнуць месцаў і дэталяў алтара, якія нельга было і немагчыма ўбачыць без спецыяльнага абсталявання. На выставе будзе прадстаўлена ўсё тое, пра што мы ў якасці наведвальнікаў базылікі, у лепшым выпадку, можам толькі здагадвацца. Гэта выстава не толькі для спецыялістаў, але для кожнага аматара мастацтва, якога цікавіць непаўторны свет творчасці Майстра з Нюрнберга.

Марыяцкі алтар, выкананы ў 1477-1489 гадах прыехаўшым з Нюрнберга Вітам Ствошам, - адзін з найвялікшых помнікаў сярэднявечнага мастацтва ў гэтай частцы Еўропы. Дадзеная выстава прэзентуе каля 30 буйнафарматных фатаграфій з альбома Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”.

Анджэй Навакоўскі – паланіст, кандыдат гуманітарных навук Ягелонскага ўніверсітэта, фатограф. Аўтар шматлікіх публікацый у галіне гуманістыкі, мастацкай і літаратурнай крытыкі, а таксама фотаальбомаў (між іншым, “Славамір Мрожак”, 2005; “Павелічэнне. Новыя габрэйскія могілкі ў Кракаве”, 2006; “Галубятня. Факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта”, 2007; “Сферы і цені. Калегіюм Маюс Ягелонскага ўніверсітэта”, 2008; “Скарб. Саляная шахта ў Вялічцы”, 2013; “Па-за гарызонтам падзей. Асвенцім”, 2015; “Суд. Страшны Суд Ганса Мемлінга”, 2016).

Выстава падоўжыцца да 14 лістапада 2016 года.