падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава экслібрысу і фатаграфіі “РАЗМОВА”

1 снежня 2010Мастацтва
Месца: Мінск,, Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вул. Сурганава, 14а

"РАЗМОВА"
экслiбрыс · фатаграфiя.
Выстава з фондаў Дома культуры і Гарадской бібліятэкі г.Жары (Польшча)
 
Мы запрашаем на цiкавую мастацкую размову. Размова пойдзе пра экслiбрыс, фатаграфiі, пра польскi горад Жары, якому споўнiлася 750 год. На працягу 20 гадоў у гэтым горадзе праходзяць мiжнародныя i нацыянальныя маладзёжныя конкурсы, бiенале, праекты, пленэры. Што такое экслiбрыс i як ён выкарыстоўваецца у нашы днi? Фатаграфiя… Якая яна сёння?
 
 
Кнiгi… Колькi людзей клапатлiва, з любоўю збiраюць i захоўваюць iх! Многiя ўпрыгожваюць свае кнiгi экслiбрысамi - невялiкiмi па-мастацку зробленымi знакамi. Слова "экслiбрыс"– лацiнскага паходжання. У перакладзе азначае "з кнiг”. Акрамя слова "экслiбрыс" аматары кнiг i мастацтвазнаўцы карыстаюцца таксама тэрмiнам "кнiжны знак". Экслiбрыс уяўляе сабой невялiкi папяровы ярлычок з прозвiшчам кнiгаўладальнiка. Малюнак экслiбрыса вобразна адлюстроўвае iнтарэсы i густы складальнiка, яго прафесiю. Кніжны знак, як адзiн з вiдаў малых форм графiкi, з'яўляецца самастойным творам мастацтва.
 
У польскiм горадзе Жары з 1986 года праходзяць мiжнародныя бiенале маладзёжнага экслiбрыса. Працы вельмi разнастайныя i зроблены на высокім узроўнi. Кожны год журы дае ацэнку працам i прысуджае ўзнагароды. Цiкава ўбачыць экслiбрысы маладых мастакоў. У кожным маленькiм творы свой погляд на свет, пачуццi i думкi. Маладыя людзi з Аргенцiны, Балгарыi, Беларусi, Эстонii, Лiтвы, Расii, Польшчы, Славакii, Украiны i з iншых краiн бяруць удзел у біенале экслібрыса, што сведчыць аб пашырэнні цікавасці да кніжнага знака. Сучасны экслібрыс даволі багаты па тэматыцы – прырода, архітэктура, гісторыя… Можна смела сказаць, што экслібрыс – адзін з паказчыкаў культурнага ўзроўню народа. Фатаграфія… Мы запрашаем на вандроўку па нацыянальным конкурсе фатаграфii, якi праходзіць кожны год. Гэта вельмi яскравая падзея ў жыццi г.Жары. Фатографы рознага часу iмкнулiся адлюстраваць самыя разнастайныя сюжэты, архiтэктуру, жыццё, чалавека. Перад намi партрэты, якія характарызуюць розных людзей, iх жыццё, маленькiя гiсторыi, пейзажы… Дыяпазон прадстаўленых на выставе прац вельмi шырокi - гэта флора i фаўна, архiтэктура, партрэт. Фантазiя, пошук, пачуццi. Высокая якасць i цудоўная разнастайнасць прац - асноўныя характарыстыкi прадстаўленых твораў. Фотаздымкi могуць расказаць пра многае...
 
фота: Яцэк Абрамовіч
                                                                                                                                                                                                                                          Карына Харанека дацэнт, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Прадстаўленая экспазіцыя з’яўляецца агляднай выстаўкай, якая паказвае працы лаўрэатаў Ваяводскіх фотавыставак з 2000-2009 гадоў, арганізаваных Жарскім Домам культуры. На ёй мы знойдзем фатаграфіі з узнагародамі і адрозненнямі, якія паказваюць разнастайнасць інтарэсаў аўтараў пачынаючы ад рэпартажу, праз акт, партрэт, пейзаж і заканчваючы пастановачнай фатаграфіяй.
 
Выкарыстаныя тэхнікі (чорна-белая, каляровая, сепія, высакародныя тэхнікі) падкрэсліваюць уменні фатографаў, якія прымаюць удзел у жарскай імпрэзе.
Ваяводская фатавыстаўка, экспанаваная з 1991 года ў Салоне мастацкіх выставак Жарскага Дома культуры, мае конкурсны характар.
Конкурс з’яўляецца адкрытым аглядам, адрасаваным усім фатографам з тэрыторыі любускага ваяводства, як прафесіяналам, так і аматарам.
У 2010 годзе выстаўка і конкурс адбыліся дваццаты раз. У іх удзельнічалі 49 аўтараў, якія прадставілі на конкурсе 480 прац. Жарскі Дом культуры, апрача конкурсу і ваяводскай выстаўкі, штогод арганізоўвае агульнапольскія фатаграфічныя імпрэзы пад назвай “Усеагульныя салоны мастацкай фатаграфіі” (у гэтым годзе адбудзецца дваццаты раз), а таксама фатаграфічныя акцыі “24 жніўня… у Жарах”, якія адбываюцца ў час Міжнародных пленерных сустрэч з мастацтвам. Усе гэтыя мерапрыемствы з’яўляюцца вельмі цікавымі для людзей, якія фатаграфуюць, напрыклад, да ўдзелу ў “ХІХ Усеагульным салоне мастацкай фатаграфіі – Жары 2009” 107 аўтараў прадставілі 789 прац.
 
 
 фота: Януш Мазурэк