падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава графікі І. Пех і плаката Р. Каларуса (Katowice)

5 - 26 мая 2009Мастацтва
Месца: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Выстава двух выдатных майстроў з горада Катавіцэ.

Іаана Пех працуе ў Інстытуце мастацтва Цешынскага філіяла Сілезскага універсітэта ў г. Катавіцэ. Займаецца лінарытам, жывапісам, а таксама ілюстрацыямі да кніг. На выставе будзе прадстаўлена серыя лінарытаў, выкананых за апошні час.

Раман Каларус — прафесар Акадэміі мастацтваў г. Катавіцэ. Працуе ў тэхніках каляровага дрэварыта, калажа, рысунка, жывапісу і плаката. Атрымаў шмат узнагрод і дыпломаў, у тым ліку Гран-Пры на біенале польскага плаката (1995, 2001). У Мінску будзе прадстаўлена калекцыя плакатаў Каларуса, прысвечаная розным падзеям.