падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава "IN TERRA"

26 кастрычнiка - 19 лiстапада 2017Мастацтва
Месца: Мінск, Музей Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, вул. Сурганава, 14-а, 4 паверх

Адкрыццё выставы "IN TERRA" дыдактычных супрацоўнікаў Кафедры малюнка Мастацкага Інстытута Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні адбудзецца 26 кастрычніка 2017 а 17-й гадзіне ў Музеі Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14-а, 4 паверх).
 
 
Удзельнікі: Богдан Хмелеўскі, Крысціна Гарстка-Саран, Енджэй Голась, Эльжбета Яблоньска, Катажына Лышкоўска, Вітольд Пахыльскі, Аляксандра Сояк-Барода, Марэк Шары, Вераніка Тадай-Крулікевіч.

На выставе кожны творца прадставіць працы, тым ці іншым чынам датычныя Зямлі, прапануючы свае мастацкія інтэрпрэтацыі гэтай тэмы. Можна будзе ўбачыць малюнкі, фатаграфіі, відэа і інсталяцыі, падрыхтаваныя адмыслова для выставы ў Мінску. Усе ўдзельнікі выставы – прафесары і дактары, якія штодня вучаць студэнтаў розным формам малюнка: класічнаму малюнку, прыкладному і інтэрмедыяльнаму.

Каб крыху наблізіць гісторыю і ідэі Кафедры малюнка, варта прывесці фрагмент інтэрв’ю прафесара Богдана Хмелеўскага.

“Усё пачалося з Кафедры малюнка і жывапісу Францішка Смуглевіча ў Вільні, якая ў міжваенны перыяд знайшла свой працяг ва Універсітэце Стэфана Баторыя. Непасрэдна торуньская традыцыя малюнка нарадзілася ў траўні 1947 года. Тады Кафедра вітражнага мастацтва была перайменаваная ў Кафедру і Аддзяленне Малюнка, якое, на жаль, было ліквідавана ў 1970 годзе, у той час, калі я там вучыўся. Навучанне я ўзгадваю як цудоўны час. У нас выкладалі такія прафесары як Пётр Фірлей, Юзаф Катлярчык, Богдан Пшыбыліньскі і Эдвард Вадоўскі. Гэта быў фантастычны калектыў. Магчыма, націск там не ставіўся на нейкі “скрайне паглыблены ў пошукі” мадэрн, але класічныя асновы мы атрымалі, напраўду, някепскія. Дзейнасць Кафедры малюнка ўзнавілася ў 1985 годзе. (…) Яе арганізацыяй заняўся тады праф. Юзаф Катлярчык, а пасля яго праф. Кшыштаф Цандэр. Тады была складзеная праграма спецыяльнасці, у стварэнні якой ужо прымаў удзел і я. Гэты “двайны падзел” малюнка, які мы маем у Торуні, робіць аднолькавы ўхіл на традыцыі і мінулае, але таксама на сучаснае, актуальнае і нават забягае ў будучыню. Мы пастаянна абнаўляем навучальныя праграмы і спосабы іх рэалізацыі, дастасоўваючы іх да зменлівасці навукі, мастацтва і знешніх умоваў. Гэта магчыма дзякуючы цудоўнаму калектыву мастакоў-педагогаў, якія працуюць на Кафедры, і дзякуючы нашым аспірантам”.

Выстава будзе працаваць да 19 лістапада 2017 года.
 
Уваход вольны.