падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава жывапісу "СІЛА АБСТРАКЦЫІ"

2 верасня 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

2 верасня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё праекта «Сіла абстракцыі», на якім будуць прадстаўлены работы пяці маладых польскіх мастакоў. Арганізатарамі праекта выступаюць culture.pl*, галерэя Ле Гуэрн, Польскі інстытут у Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Куратар: Міхал Яхула.

Мастакі: Барташ Какасіньскі, Гжэгаж Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла Рагуцка і Ірміна Стась.

“У рамках праекта “Сіла абстракцыі” можна пабачыць карціны пяці польскіх мастакоў, у тым ліку спецыяльна створаныя для выставы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Агульным элементам паказу з’яўляецца паняцце абстракцыі, прысутнае ў творчасці мастакоў, засяроджаных на дыскурс жывапісу…

… Гэтыя маладыя творцы належаць да адной генерацыі і ўжо некалькі гадоў праводзяць паміж сабой мастацкі дыялог. Яны не дзейнічаюць у рамках агульнай групы, не ствараюць тэарэтычных маніфестаў і ніколі дагэтуль не ладзілі агульнай выставы ў прапанаваным тут складзе. Іх аб’ядноўваюць падобнае светаадчуванне і зацікаўленні, перакладзеныя на мову жывапісу. Какасіньскі, Казэра, Матышэўскі, Рагуцка і Стась належаць да невялікай групы найбольш таленавітых польскіх мастакоў маладога пакалення…” – у сваей прамове да выставы кажа куратар Міхал Яхула.

Неад’емнай часткай праекта стане серыя суправаджальных мерапрыемстваў – воркшопаў мастакоў са школьнай моладзю. Удзельнікі майстэрні даведаюцца, ці мае прастора прыватны характар і як яна ўплывае на штодзённае жыццё людзей; з дапамогай газет, упаковак, пазбаўленых сваёй першапачатковай утылітарнай сутнасці, будуць шукаць абстракцыйны патэнцыял; пазнаёмяцца з асноўным сродкам працы мастака – фарбай і рознымі тэхнікамі яе выкарыстання; пратэсціруюць свае ўяўленні пра ўнутраны выгляд арганізма (чалавека альбо жывёлы); на падставе асобных фрагментаў планаў Мінска і канкрэтных месцаў горада будуць ствараць ўзоры-адбіткі, з выкарыстаннем традыцых народных тэхнік (выцінанка).

2 верасня 2015 г. а 15-ай гадзіне ў канферэнц-зале музея адбудзецца прэс-канферэнцыя з куратарскай экскурсіяй для прэсы.

Выстава працягнецца па 26 верасня 2015 г.

* Culture.pl – гэта вядучы брэнд Інстытута Адама Міцкевiча – нацыянальнай установы культуры, якая займаецца папулярызацый польскай культуры ў свеце. Пад маркай Culture.pl мы прадстаўляем высокаякасныя ініцыятывы і падзеі ў галіне музыкі, дызайна, літаратуры, кіно, тэатра. За 15 гадоў працы ў супрацоўніцтве з нашымі партнёрамі мы арганізавалі больш за 5000 культурных імпрэз у 67 краінах, у якіх прыняло ўдзел больш за 50 млн. чалавек. Усе праекты знаходзяцца на нашым партале Сulture.pl – інфармацыйным сайце, які штодзённа абнаўляецца і паведамляе пра самыя цікавыя падзеі, звязаныя з польскай культурай ва ўсім свеце. Акрамя таго, Culture.pl – гэта буйнейшая і найбольш поўная крыніца ведаў пра польскую культуру, дзе вы можаце знайсці мноства біяграфій творцаў, рэцэнзій, эсэ, рэпартажаў і профілей польскіх культурных устаноў. Веб-сайт даступны на польскай, англійскай і рускай мовах. Падрабязней на http://www.culture.pl/

 
Iза Рагуцка, Я – дрэва II, 2012, трансфертная папера на палатне, 70 x 140 cm
 
Павел Матышэўскі, Сепарацыя 4, 2013, тэхніка змешаная, 64 x 55 x 9 cм