падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Кракаўскія калядныя батлейкі”

23 студзеня 2020Мастацтва
Месца: Навагрудак

Музей Кракава
Генеральнае консульства Рэспублікі Польшчаў Гродне
Польскі Інстытут у Мінску

запрашаюць на адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”, якое адбудзецца 23 студзеня 2020 года а 16-й гадзіне ў ДУК «Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»



23 студзеня ў 16: 00 у Навагрудскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы Кракаўскія калядныя батлейкі

У лютым 2020 года выстава будзе гасціць у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна. Гэта ўжо не першая прэзентацыя кракаўскай калекцыі ў Беларусі. У мінулыя гады з выставай батлеек мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Мінска, Брэста, Гродна, Пінска.

Традыцыя стварэння батлеек сфарміравалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў ХХ стагоддзі, а зараз з'яўляецца важным элементам сучасных калядных традыцый.

З 1946 года Музей Кракава (папярэдняя назва — Гістарычны музей горада Кракава) праводзіць конкурс кракаўскіх батлеек, у якім прымаюць удзел як прафесійныя батлейшчыкі, так і аматары.

На выставе "Кракаўскія калядныя батлейкі" будуць прадстаўлены 12 прац з калекцыі Кракаўскага музея, якія былі зроблены ў перыяд 1975-2011 гг. і ўзнагароджаныя як "лепшыя" ў конкурсе ў гэтым годзе.

Кракаўская батлейка ўяўляе містэрыю на тэму Божага Нараджэння, багата ўпрыгожаная, архітэктурна спасылаецца на адметнасці Кракава. Яна з'яўляецца мадэллю не аднаго будынка, а  кампазіцыяй элементаў з некалькіх аб'ектаў. Галоўнымі матэрыяламі батлеек з'яўляюцца драўніна, кардон, каляровая алюмініевая фольга або бляшка і каляровы пластык.  Характэрнай асаблівасцю кракаўскіх батлеек з'яўляюцца  сцэнкі з фігурамі Святой Сям'і, Трох Каралёў, а таксама з героямі легенд (Кракаўскім Лайконікам, Вавельскім Цмокам ці з панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць складаныя сучасныя механізмы, якія прыводзяць у рух фігуркі, таксама можна сустрэць музычныя механізмы з калядкамі ці папулярнымі кракаўскімі мелодыямі. Колеравая гама батлеек па традыцыі падобная да колераў гарсэта кракаўскага народнага касцюма. Пераважваць павінны залаты, чырвоны і гранатавы колеры, хоць у апошнія гады з'яўляюцца таксама батлейкі, у якіх  дамінуе срэбны колер.

Кракаўскія батлейкі дачакаліся міжнароднага прызнання. У лістападзе 2018 года яны былі ўключаныя ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Сардэчна запрашаем!!!