падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі”

22 ліпеня 2010Мастацтва
Месца: Віцебск, Краязнаўчы музей

Выстава, прысвечаная памяці Рышарда Капусцінскага (1932-2007),

ураджэнца Пінска, вядомага польскага журналіста, пісьменніка, паэта і фатографа. Адна з выдатнейшых постацей і аўтарытэтаў ХХ і ХХІ стагоддзяў, акружаны ўсеагульнай любоўю не толькі ў Польшчы, але і ў Іспаніі, Лацінскай Амерыцы, Швецыі, Італіі. Шматгадовы карэспандэнт Польскага Агенцтва Друку ў Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы. Палову жыцця ён правёў у рэпарцёрскіх падарожжах (наведаў больш за 100 краін), што падсумаваў у сваёй апошняй кнізе “Падарожжы з Герадотам”.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фатаграфіі з вандровак Капуцінскага па ўсім свеце, падмацаваныя цытатамі з яго твораў, а таксама невялікая выстава кніг (у тым ліку пераклады на беларускую мову). У адкрыцці выставы прыме ўдзел рэдактар Бажэна Дудко.