падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Польская кераміка ХVІІІ – ХХ стагоддзяў са збораў Верхнесілезскага музея ў Бытаме”

11 красавiка 2013Мастацтва
Месца: Віцебск, Віцебскі Краязнаўчы музей

Выстава “Польская кераміка ХVІІІ – ХХ стагоддзяў са збораў Верхнесілезскага музея ў Бытаме”

На выставе будзе прадстаўлена больш за 150 экспанатаў – аўтэнтычных мастацкіх вырабаў з калекцыі польскай керамікі XVIII- XX ст.ст. вядомых польскіх мануфактур (Прушкаў, Глініца, Рацібор, Тулавіцэ, Баляславец, Канстанты Ляшчка, Пацыкаў, Цьмеляў і іншых). Калекцыя фаянсу і посуду з керамічнай гліны, якая складаецца з унікальных у еўрапейскім маштабе помнікаў, з’яўляецца адной з самых цікавых такога тыпу выставаў у Польшчы.
У вернісажы прымуць удзел Дырэктар Верхнесілезскага музея ў Бытаме Дамінік Абламовіч і куратар праекта Івона Моль.
Міска ў форме ракавіны
1769-1783 (Прушкаў)
Супавая міска з накрыўкай
1767-1800 (Глініца)
Чарніліца ў форме манашкі
1796-1853 (Прушкаў)
Фігурка „Дзяўчына з кнігай”
1912-1918 (Пацыкаў)
Талерка, 1842-1857 (Тулавіцэ)
Чайны сервіз (на 6 асоб)
30-я гг. XX ст. (Гута Францішка)