падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выставa “Stand By”

13 верасня 2016Мастацтва
Месца: Мінск, Ангар «ЦЭХа»

Выставa “Stand By” з удзелам фотамастака Агнешкі Райс
Фатографы: Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс, Ян Брыкчыньскі, Адам Паньчук, Рафал Мілях, Юстына Мельнікевіч і Манца Юван
Ангар «ЦЭХа», 18:00 Уваход вольны
 
Cем фатографаў групы «Sputnik» адправіліся ў Беларусь, каб паглядзець, што хаваецца за выразам «апошняя дыктатура ў Еўропе». Павольна, пласт за пластам, яны фільтравалі Беларусь і адкрывалі яе для сябе. Праект, у ходзе якога быў сабраны матэрыял на кнігу, доўжыўся два гады. За гэты час фатографы хацелі сабраць матэрыял, каб паказаць паўсядзённае жыццё ў Беларусі, бо гэта тое, што, здавалася б, далёка ад сусветнай палітыкі ды рэжыму Лукашэнкі, і адсутнічае ў асвятленні сусветных СМІ. Віктар Марціновіч у сваім эсэ пра Беларусь піша: «На кожным кроку вы сутыкаецеся з прыкладамі падвойнай сістэмы: існуюць два саюзы пісьменнікаў, у перыяд з 1996 па 1999 гг. было нават два парламенты. Жыць цяжка, але, у той жа час, калі вы прыязджаеце ў Мінск, усё чыста і акуратна». Аўтары «Stand By» не хацелі стварыць палітычны матэрыял. Яны пагрузіліся ў паўсядзённае жыццё, вялі размовы пра вайну і памяць (Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс), пра сучасных беларускіх герояў і мову прапаганды (Рафал Мілях), пра найстарэйшы лес у Еўропе (Ян Брыкчыньскі), пра моду (Адам Паньчук), пра жанчын, якія хочуць пабрацца шлюбам з замежнікам (Юстына Мельнікевіч).
 
 
 
Выстава праходзіць пры падрымцы Польскага Інстытуту ў Мінску