падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава сучасных ікон “Прыпавесці”

18 сакавiка 2016Мастацтва
Месца:

18 сакавіка а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Прыпавесці” Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Выстава працуе да 9 красавіка 2016 года
 
 
З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводства), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі Сарэпта, пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі і Грузіі, арганізатары звяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхнення творцаў, што на парозе ХХІ стагоддзя займаюцца сакральнай тэматыкай. У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым эксперыментам, што заключаўся ў стварэнні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфесій, якіх аб’ядноўвае захапленне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, кансерватараў і архітэктараў. Бо гэта не толькі сустрэча мастакоў за работай, але перш за ўсё нагода ўзяць удзел у супольнасці хрысціян, якія належаць да розных веравызнанняў і абрадаў, якія разам перажываюць і сузіраюць Слова Божае. Удзел у пленэры дае шанец у цішыні засяродзіцца над тым, што важна. Гэтаму спрыяюць штодзённыя малітвы, развагі і размовы. Прадстаўленыя на выставе працы з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Грузіі. Рыхтуючы чарговы каталог, аўтары звярнуліся да тэмы Прыпавесцяў, прапануючы мастакам ракрыць яе ў самым шырокім сэнсе, уключаючы ў мастацкую рэфлексію тэксты старазапаветныя і новазапаветныя. Задача не была лёгкай, таму што ў іканаграфічнай традыцыі адлюстраванні прыпавесцяў былі даволі рэдкія. Мастакі з розных традыцый і школ спакусіліся расказаць біблейскія тэксты наноў, з дапамогай мастацкіх сродкаў, блізкіх сучаснаму чалавеку. Спадзяемся, што сустрэча з “навіцкімі іконамі” стане для гледачоў нагодай да асабістай рэфлексіі над прыпавесцямі Старога і Новага Запаветаў..
 
Катажына Якубоўска-Краўчык
Матэуш Сора
 
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл. / факс: 327-26-12
Час працы: 11.00-19.00.
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак Уваход вольны