падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “Святочныя іконы”

6 сакавiка 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая плошча, 1, Палац Рэспублікі

Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы “Святочныя іконы” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча), які адбудзецца 6 сакавіка 2015 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

Выстава “Святочныя Іконы”, якая прэзентуецца ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў перыяд з 6 да 21 сакавіка 2015 года, прадстаўляе фрагмент дасягненняў Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы. З 2009 года штогод ў верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Да гэтага часу майстар-класы былі прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста (2009 г.), Багародзіцы (2010 г.) і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў (2011 г.). Арганізатары майстар-класаў, рыхтуючы чарговую сесію, прытрымліваюцца формулы сумеснай працы і малітвы іканапісцаў абодвух колаў традыцыі Усходу і Захаду. У майстар-класах узялі ўдзел звыш 50 мастакоў, а працы, створаныя ў Навіцы, пагледзела больш за 15 тысяч чалавек, якія наведалі пасляпленерныя выставы ў Крыніцы Здроі, Пшэмысьлі, Любліне, Варшаве, Луцку, Львове і Мінску. Саарганізатарамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца: Таварыства сяброў Навіцы, Брацтва грэкакаталіцкай моладзі “Сарэпта”, Кафедра сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, варшаўскія асяродкі “Шляхі Іконы” і іканапісная Школа Хрысціянскага Ўсходу, а таксама мастакі, звязаныя з мінскай майстэрняй IKONIQUE. Удзельнікамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца мастакі, якія прэзентуюць праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і кіруюцца адной мэтай – аднаўленне іконы як літургічнай выявы, якая з’яўляецца важным элементам сучаснай традыцыі Касцёла.