падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава “ТАЯМНІЧЫ РУЧНІК”

21 мая - 2 чэрвеня 2019Мастацтва
Месца: Мінск, ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці", вул.Гікалы, 4 (памяшканне абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна)

 
21 мая а 10-ай гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»  (Мінск, вул.Гікалы, 4, памяшканне абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “ТАЯМНІЧЫ РУЧНІК” са збораў музея ў Бельску-Падляскім.
 

Выстава распавядае пра мясцовы этнаграфічны брэнд - “Падляскі ручнік” - дэманструе яго разнастайнасць, тэхнікі стварэння і дэкарыравання, кампазіцыйныя асаблівасці дэкору. Майстэрства вырабу ручнікоў перадавалася з пакалення ў пакаленне. Пад уплывам гістарычнага кантэксту тэхналогіі мяняліся, змянялася аздабленне ручнікоў. Іх выкарыстанне ў народных традыцыях і абрадах дазволіла даволі добра захаваць самі ручнікі ў сем’ях мясцовых жыхароў. Дзякуючы беражліваму стаўленню і крапатлівай працы супрацоўнікаў музея, сціплы падляшскі ручнік становіцца мясцовым брэндам, шырока ўключаецца ў адукацыйную і культурную дзейнасць.

Пра гісторыю стварэння брэнда «Падляскі ручнік» 21 мая 2019 г. на семінары «Польскі вопыт працы з мясцовымі этнакультурнымі каштоўнасцямі на прыкладзе падляскага ручніка» распавядзе супрацоўніца музея ў Бельску-Падляскім АЛІНА ДЭМБОЎСКА. Семінар дапаўняецца майстар-класам па дэкарыраванні торбачак матывамі з ручнікоў і макатак (яшчэ адзін мясцовы артэфакт, які выкарыстоўваецца падчас музейнай працы з дзецьмі).

Выстава праходзіць пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Выстава працуе з 10 мая па 2 чэрвеня 2019 г.