падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава Збігнева Длубака "Жэстыкуляцыі"

30 чэрвеня - 1 жнiўня 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3

З 30 чэрвеня па 1 жнiўня 2015 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск) будзе праходзіць выстава ў рамках праекта “Anatomia”.
“Anatomia” — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.
Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.
Крыху пазней ў Мінску экспазіцыя праекта аб'яднала працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дала магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.
Тэма праекта гэтага году — ідэальнае цела.
 
 
Збігнеў Длубак (26.04.1921 Радомска – 21.08.2005 Варшава)
Фатограф, мастак, мастацтвазнаўца, шматгадовы рэдактар месячніка “Фатаграфія”, быў адной з галоўных постацей польскага фатаграфічнага асяроддзя пасля 1945 года.
 
Zbigniew Dłubak, Gestykulacje, 1970 – 1978. © A.Dłubak  Fundacja Archeologia Fotografii
 
“Жэстыкуляцыі”, часам называныя “Сістэмы - Жэстыкуляцыі”, пачалі з’яўляцца ў 1970 годзе. Яны з’яўляюцца дадатковай часткай жывапіснага цыкла “Сістэмы”, над якім Длубак працаваў з 1974 года. “Жэстыкуляцыі” дзеляцца на дзве асноўныя групы – структура цела жанчыны і структура далоняў. Мастак скурпулёзна распісваў выбраны тып жэстаў, што выконвала мадэль, на 12 ці 8 кадраў – адпавядае колькасці кадраў сярэднефарматнага фільма, з падзелам на кадры 6 x 6 см ці 6 x 9 см. Праз фарміраванне сістэмы звычайных жэстаў Длубак паступова сцірае культурныя значэнні, прыпісаныя голаму целу і жэстыкуляцыі рук, яны становяцца чыстымі семантычна кадрамі, адкрытымі на новы змест, які глядач мусіць ім надаць. У гэтых працах відаць захапленне Длубака структуралізмам, якога адкрыцці і бачанне мовы спрабаваў перанесці ў абшар візуальнага мастацтва.
 
Zbigniew Dłubak, Gestykulacje, 1970 – 1978. © A.Dłubak  Fundacja Archeologia Fotografii
 
Zbigniew Dłubak, Gestykulacje, 1970 – 1978. © A.Dłubak  Fundacja Archeologia Fotografii