падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Яўгеніуш Гет – Станкевіч. Плакаты
(1942 - 2011)

10 лiстапада 2015Мастацтва
Месца: Мінск, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў праспект Незалежнасці, 47

Дом Медзіярытніка. Вроцлаў
Польскі Інстытут у Мінску
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
 
запрашаюць 10 – 29.11.2015 г. на выставу
Яўгеніўш Гет – Станкевіч. Плакаты (1942 - 2011)
 
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў праспект (Незалежнасці, 47, Мінск)
 
 
Вернісаж выставы адбудзецца 10 лістапада 2015 а 17-й гадзіне ў вялікай зале Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
"Яўгеніуш Гет Станкевіч, выдатны мастак-графік і плакатыст, нарадзіўся ў 1942 годзе ў Ашмянах на Беларусі, аднак ужо ў наступныя гады сям’я Станкевічаў мусіла назаўсёды пакінуць Беларусь і пераехаць у Польшчу, пасяліўшыся ў Всхове. Большая ж частка жыцця Гета была звязаная з Вроцлавам, сапраўдным сімвалам якога і стаў мастак. З моманту творчага дэбюту, мастацтва Яўгеніуша Гета Станкевіча характарызавалася індывідуальнасцю персанальнага светапогляду, іранічнасцю рэалізаваных задумаў, адметнасцю метаду і манеры выканання. Пачатак яго мастакоўскага шляху быў звязаны са студэнцкай культурай Вроцлава. Менавіта з гэтага часу можна назіраць лінію развіцця, змены ў пластычным падыходзе, а таксама поўную свабоду ў выбары матэрыялу для выканання сваіх задач. У гэтым мастак сябе ніколі не абмяжоўваў, паспяхова працуючы як у экслібрысе, станковай графіцы і плакаце, так і ў сцэнаграфіі. Непадобнасць творчага вобліку, парадаксальнасць пераказу - усё гэта характэрна вылучае Гета сярод іншых.
 
Дзякуючы схільнасці да зменлівасці, мы можам дакладна адсачыць дасканаленне ягонай асобы, а таксама той нязменна абвостраны, жартаўлівы пасыл нашага геніяльнага сучасніка. Хто ведае, можа, менавіта дзякуючы гэтаму ён вытрымаў нават самыя цяжкія часы і выпрабаванні, калі мастацтва паўсюль так моцна цэнзуравалася. Зараз на гэтае пытанне адназначна адказаць немагчыма, аднак з ўпэўненасцю можна сказаць, як моцна мастацтва Гета ўзбагаціла як польскае, так і сусветнае мастацтва. Плакаты мастака надзвычай разнастайныя: з аднаго боку ў іх утрымліваюцца схаваныя метафары, непрамыя зместы, сціслая мова пераказу, характэрныя для плаката, з іншага ж - адкрываецца багацце пластычнай мовы, бездакорная тэхнічнасць, знакавасць.
Мастак заўсёды здзіўляў сваёй арыгінальнасцю, надзвычайным дарам спалучаць рэчы неспалучальныя і сталай цягай да эксперыменту. З упэўненасцю можна сказаць, што Яўгеніуш Гет Станкевіч нашмат апярэджваў свой час як спосабам сваіх разважанняў, так і тэхнічным наватарствам у сваіх творах. Свабодна пашыраючы межы разумення графікі, ён з іроніяй падыходзіў да самых складаных творчых задач і вырашаў іх на свой лад, ігнаруючы тым самым правілы і пазбягаючы шаблоннасці мыслення.
Актуальная выстава ў Музеі сучаснага мастацтва прэзентуе цэлую калекцыю плакатаў Яўгеніуша Гета Станкевіча і найбольш поўна і рознабакова прадстаўляе творчасць мастака ў гэтым накірунку, шырока ахопліваючы розныя перыяды, а таксама раскрываючы таямніцу яго ранніх спроб. Вера Ягоўдзік мастак сябар Беларускага саюза мастакоў"