падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ЮЛЬЮШ СЛАВАЦКІ на паштоўках канца XIX - пачатку XX стагоддзя
з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава

22 снежня 2009Мастацтва
Месца: Мінск, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікій Айчыннай вайны

22 снежня 2009 г. у 17.00
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску запрашае на адкрыццё выставы
“Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX – пачатку XX стагоддзяў”,
прысвечаную жыццю і творчасці Ю.Славацкага – польскага паэта і драматурга.
 
 
 
 
Юліуш Славацкі – выдатны прадстаўнік сусветнай літаратуры, адзін з найвялікшых польскіх літаратараў эпохі рамантызму.
На паштоўках канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў з калекцыі лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” У. Ліхадзедава, прадстаўленых на выставе, адлюстраваны родныя і любыя сэрцу мясціны Ю.Славацкага. Дзякуючы паштоўкам, мы можам убачыць месцы, якімі захапляўся Славацкі, адправіцца разам з ім у падарожжа, хоць і адведзенае трохі назад у часе.
Акрамя таго, на выставе адбудзецца прэзентацыя кнігі, прысвечанай жыццю і творчасці Ю. Славацкага.
 
Выстава адкрыта для наведвання да 1 сакавіка 2010 г.
 
Беларускі дзяржаўны музей
гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
пр. Незалежнасці, 25А.
тэл.: (017) 226 03 98
www.warmuseum.by
Польскі Інстытут у Мінску
вул. Валадарскага, 6
тэл. (017) 2009581, 2006378
www.instpol.by