падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Дні маладога польскага кіно

6 - 7 чэрвеня 2015Кiно
Месца: Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

 
6 – 7 чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбудзецца паказ фільмаў маладых польскіх аўтараў, выпускнікоў кінашколы ў Лодзі і Школы Вайды ў Варшаве. Акцэнт у праграме, якая будзе складацца з двух ігравых і чатырох дакументальных фільмаў, зроблены на праблемы і турботы польскай моладзі.

Праграма паказаў

Дні маладога польскага кіно ў Мінску

6 чэрвеня, 17.00

Аэрадынаміка / Aerodyna (2011), дакументальны фільм, 13 хв.

Рэжысёр і аператар: Міхал Лука

Фільм паказвае штодзённае жыццё ў небе і на зямлі шматразовага чэмпіёна свету ў лятанні на плёнэрах Себасцьяна Кавы.

Фільм дэманстраваўся на Міжнародным Кракаўскім кінафестывалі

Смех у цемры / Śmiech w ciemności (2014), ігравы фільм, 14 хв.

Рэжысёра: Марта Трэла

Аператар: Міхал Лука

Інтэрпрытацыя аднайменнага твора Уладзіміра Набокава. Таксічная сувязь сталага мужчыны і маладой дзяўчыны. Негатыўныя эмоцыі і пошукі выйсця выклікаюць шэраг непрадбачаных падзей, у якія аказваюцца ўблытаныя выпадковыя асобы.

Узнагарода Laszlo Kovacs На Міжнародным фестывалі аўтараў мастацкага кіно Camerimage

Багіні / Bogini (2015), ігравы фільм, 35 хв.

Рэжысёрка: Марта Трэла

Аператар: Міхал Лука

Фільм распавядае пра гісторыю маладой дзяўчыны, якая спрабуе адбудаваць сваё жыццё. Аднак з яе жыццёвым досведам гэта будзе непроста.

7 чэрвеня, 17.00

Экзамен на сталасць / Egzamin dojrzałości (2014), дакументальны фільм, 58 хв.

Рэжысёр: Філіп Гелдон

Аператар: Міхал Лука

Тры гераіні здаюць экзамен на сталасць. Кожная з іх мае свой жыццёвы багаж, які істотна ўплывае на вынік экзамену.

Фільм будзе дэманстравацца на Міжнародным Кракаўскім кінафестывалі (2015)

Адведзіны / Odwiedziny (2013), дакументальны фільм, 12 хв.

Рэжысёр: Матэй Бобрык

Аператар: Артур Сініцкі

Спакойнае жыццё дома састарэлых на польска-беларускім памежжы парушаецца толькі ў нядзелю – дзень, калі яго насельнікі чакаюць прыезду сваіх родных.

Фільм-пераможца Jihlava International Documentary Film Festival (лепшы кароткаметражны фільм, 2014), дэманстраваўся на 26th IDFA (Амстэрдам, 2013)

Прэм’ера / Prawykonanie (2015), дакументальны фільм, 35 хв.

Рэжысёрка: Майя Бачыньска

Аператаркі: Зоф’я Гарай, Агнешка Какоўска

Галоўныя героі – маладыя таленавітыя польскія кампазітары са значнымі дасягненнямі. Кожны з іх уяўляе розныя музычныя густы, але ўсё падзяляюць запал і жаданне служыць людзям з дапамогай мастацтва.

 
Уваход на паказ – па квітках у музей (15 000 руб.)

Кантактная інфармацыя –
+375 (17) 327 10 75, +375 (29) 627 10 75

belkino1924@gmail.com

Мерапрыемства ў facebook - https://www.facebook.com/events/487875741374910/