падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ДАЛЕЙ АД ВАКНА "

24 красавiка 2013Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20

 
Ян Якуб Кольскі - адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

 
ДАЛЕЙ АД ВАКНА / Драматычны фільм. Польшча, 2000 г., каляр., 104 хв./

У ролях: Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Дарота Ляндоўска, Караліна Грушка

Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жонка мае намер выдаць яе, але ёй да галавуы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.

Узнагароды: 2001 - Гран-пры на ФПМФ у Гдыні. 2001 - Намінацыя на ўзнагароду «Святы Георгій» за лепшы замежны фільм на МКФ у Маскве.

Пачатак у 19.00
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.
Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэл. 203-77-66