падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ДАЛЕЙ АД ВАКНА"

25 студзеня 2017Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)

ДАЛЕЙ АД ВАКНА /драматычны фільм. Польшча, 2000 г., каляр., 104 хв./

У ролях: Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Дарота Ляндоўска, Караліна Грушка

Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жонка мае намер выдаць яе, але ёй да галавы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.
 
Узнагароды: 2001 - Гран-пры на ФПМФ у Гдыні. 2001 - Намінацыя на ўзнагароду «Святы Георгій» за лепшы замежны фільм на МКФ у Маскве.
 
Пачатак а 19-й гадзіне.
Фільм дэманструецца на мове арыгінала.

Уваход вольны.