падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ГІСТОРЫЯ КІНО Ў ПАПЕЛАВАХ"

22 красавiка 2013Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20

Ян Якуб Кольскі - адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

ГІСТОРЫЯ КІНО Ў ПАПЕЛАВАХ /Фэнтэзі, меладрама. Польшча, 1998 г., каляр., 100 хв./

У ролях: Кшыштаф Майхшак, Барташ Апаня, Гражына Бленцка-Кольска, Францішак Печка

Гісторыя роду кавалёў Андрышэкаў, якая пачынаецца ад Андрышэка I, які стварыў у XIX стагоддзі кінамашыну, і працягваецца ў 60-х гадах ХХ стагоддзя, з Андрышэкам VI, якога завуць Шустэк, хлопчыкам які марыць аднавіць вынаходку, якая загінула у часе пажару.
Узнагароды: 1999 - Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшы польскі фільм 1998 года. 1999 - Узнагарода «Срэбны Віцязь» на МКФ праваслаўнага кіно «Залаты Віцязь» у Маскве. 1999 - Гран-пры МКФ у Трыесце. 1999 - Гран-пры МКФ у Жэневе.

Пачатак у 19.00
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.
Кінатэатр «Перамога» /вул. Інтэрнацыянальная, 20/
Тэл. 203-77-66