падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм «Горная кошка»

4 ліпеня 2019Кiно
Месца: Мінск, унутраны дворык Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура, вул. З.Азгура, 8

4 ліпеня ў рамках VII міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «КІНЕМО» адбудзецца паказ фільма «Горная кошка» (Германія, 1921, 85 хвілін), музыку да якога напісала польская кампазітарка Аляксандра Хмялеўска.

Рэжысёр: Эрнст Любіч.

У ролях: Пола Нэгры, Віктар Янсан, Паўль Хайдэман, Вільгельм Дыгельман, Герман Тыміг, Эдыт Мелер.

Пола Нэгры, сапр. імя Барбара Апалонія Халупец (польск.: Barbara Apolonia Chałupiec) - актрыса польскага паходжання, зорка і сэкс-сімвал эпохі нямога кіно.

Паказ фільма суправаджаецца жывой музыкай у выкананні Аляксандры Хмялеўскай (фартэпіяна) і Віталя Эпава (саксафон).

У горным ўмацаванні ў неіснуючай краіне жыве лейтэнант Алексіс, франт і сэрцаед. Аднойчы на ​​дарозе на Алексіса нападае шайка разбойнікаў. Пры гэтым дачка правадыра разбойнікаў Рышка паспявае закахацца ў лейтэнанта…

Знятая праз тры гады пасля першай сусветнай вайны, гэтая дзёрзкая камедыя ў мундзірах свой час не карысталася ў гледачоў поспехам, хоць і ўтрымлівала, на думку аўтара, «больш выдумкі і сатыры, чым усе іншыя фільмы». Неўзабаве пасля выхаду фільма Любіч разам з Полай Нягрэй з’ехаў з Германіі ў Галівуд.

«Кінемо» – гэта фестываль сучаснай музыкі і нямога кіно. Адзіная пляцоўка ў Беларусі, якая прасоўвае сучаснае кампазітарскае мастацтва, а таксама знаёміць публіку з шэдэўрамі нямога кіно. Кожны год кампазітары пішуць музыку адмыслова для фестывалю. Кожны паказ з'яўляецца ўнікальным, бо акрамя таго, што ажывае старое кіно, адбываецца прэм'ера мастацкага твора.