падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "КІНААМАТАР"

15 лютага 2017Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310

ЕЖЫ ШТУР - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.
 
КІНААМАТАР /1979 г., меладрама, каляр., 108 хв./ 15 ЛЮТАГА,19:00
Філіп купляе аматарскую камеру, каб здымаць сваю маленькую дачку. Дырэктар завода, на якім ён працуе, прапануе зняць фільм да юбілея прадпрыемства. Нечакана работа Філіпа атрымлівае ўзнагароду на кінафестывалі. Філіп адкрывае клуб аматараў кіно, аддае яму ўвесь свой час, забыўшы нават пра сям'ю. Ён здымае фільм пра завод і карліка-рабочага. Ягоная камера бачыць усе супярэчнасці паміж гарадскімі ўладамі і жыццём простых людей
 
Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны