Фільм "МАЛАЯ МАСКВА"
28 кастрычнiка 2015Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)
ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ
прадстаўляе
МАЛАЯ МАСКВА /2009, каляровы, 120 хвл./
Рэжысёр: Вальдэмар Кшыстэк
Да адстаўнога рускага ваеннага афіцэра прыязджае дачка. Бацька, распавядаючы пра сваю жонку, успамінае штодзённае жыццё ў «Малой Маскве» ў шасцідзесятых гадах XX стагоддзя. Тады малады капітан разам з прыгожай жонкай Верай быў пасланы на савецкую базу ў Польшчы, у Легніцы. Там Вера знаёміцца з Міхалам, польскім падпаручнікам, які з самай першай сустрэчы стараецца зблізіцца з прыгожай расіянкай ...
Пачатак а 19-й гадзіне.
Фільм дэманструецца на мове арыгінала.
Уваход вольны.