падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "МЛЫН І КРЫЖ"

24 красавiка 2013Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310

МЛЫН І КРЫЖ /2011, каляр., 92 хв./

Рэжысёр: Лех Маеўскі
У ролях: Рутгер Хаўэр, Майкл Ёрк, Марыян Макуля, Дарота Ліс, Барташ Цаповіч

У аснове фільма - напісаны ў 1564 годзе Пітэрам Брэйгелям шэдэўр “Шлях на Галгофу”, створаны на сюжэт Пакут Хрыстовых. Карціна Леха Маеўскага ўяўляе сабой фантазію на тэму лёсаў дзесяці персанажаў, якіх можна ўбачыць на знакамітым палатне, самога Пітэра Брэйгеля і антверпэнскага гандляра, калекцыянера прадметаў мастацтва Нікаласа Ёнгелінга, па замове якога мастак створыў некалькі карцін.

Пачатак а 19-й гадзіне.
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
Уваход вольны.