падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ТОЛЬКІ ЎЯВІ!"

9 лiстапада 2016Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр Перамога”, вул. Інтэрнацыянальная, 20

У межах XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

Фільм ТОЛЬКІ ЎЯВІ! /Драма, 2012, 105 хвілін/
 

Што цікавага і радаснага можа адбывацца ў прыватнай школе для сляпых пры манастыры? Шмат чаго! Там змагаюцца і перамагаюць, кахаюць і мараць, спадзяюцца і вераць…

“Толькі ўяві!” - фільм аб праве на свабоду, праўдзе і ілюзіях, аб даверы да людзей і ўменні радавацца кожнай і хвіліне жыцця.

Рэжысёр Анджей Якімоўскі. Акцёры: Эдвард Хогг, Аляксандра Марыя Лара, Мельхіёр Дэруе, Фансіс Фраппа, Жуан Лагарту.

Вытворчасць: Польшча, Партугалія, Францыя, Вялікабрытанія.

Фільм з аўдыядэскрыпцыяй для невідушчых, слабавідушчых людей, а таксама з субцітрамі для глухіх.

Аўдыядэскрыпцыя і субцітры створаныя ўдзельнікамі праекта "Развіццё тэхнік адаптацыі інфармацыі і мастацтва да патрэбаў невідушчых і глухіх". Праект cуфінансаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця.

Уваходныя квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.