падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "У ПУСТЫНІ І Ў ПУШЧЫ"

6 красавiка 2016Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава, 14 А, аўд. 310

У ПУСТЫНІ І Ў ПУШЧЫ /2001, каляр., 111 хв./

Рэжысёр: Гэвін Худ

У ролях: Адам Фядусевіч, Караліна Саўка, Артур Жміеўскі, Кшыштаф Кавалеўскі

Дзеянне фільму пачынаецца ў 1884 годзе ў Порт-Саідзе дыялогам паміж 14-гадовым Станіславам Таркоўскім і яго сяброўкай, 8-гадовай Нэлі Равільсан. Дзеці размаўляюць пра арышт англічанамі жонкі суданскага надзіральніка Смаіна - Фацімы. Тым часам набліжаецца Вігілія. Стась атрымлівае на свята вінтоўку, а Нэлі - здаравеннага сабаку мастыфа, якому дае імя Саба, што па-арабску значыць леў. Тым часам Фаціма падгаворвае аднаго са служачых, каб ён правёў Стася і Нэлі ў пустыню - яны паслужаць выкупам для англічан за яе саму. Служачы выводзіць дзяцей у пустыню, дзе іх павінен забраць Смаін. Пачынаецца доўгая вандроўка. Аднойчы ранкам Стась, карыстаючыся тым, што арабы спяць, забівае вярблюдаў, каб спыніць далейшую вандроўку, але ім перашкаджае Саба, які пачынае гаўкаць і будзіць арабаў

Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны