падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ЯКІ ГРАЕ З ТАЛЕРКІ "

26 красавiка 2013Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20

Ян Якуб Кольскі - адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

ЯКІ ГРАЕ З ТАЛЕРКІ / Фэнтэзі, меладрама. Польшча, 1995 г., каляр., 107 хв./

У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Гражына Бленцка-Кольска

Скрыпач Люнда - чалавек, які грае з абломкаў талерак. Намаляваныя на іх узоры ён чытае як ноты і іграе па іх музыку. Ён хоча заграць з цэлай талеркі круглы шляк, але вельмі баіцца свайго жадання.

Узнагароды: 1995 - Узнагарода на МКФ у Токіа.

Пачатак у 19.00
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.
Кінатэатр «Перамога» /вул. Інтэрнацыянальная, 20/
Тэл. 203-77-66