падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ЯЗМІН"

23 красавiка 2013Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20

Ян Якуб Кольскі - адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

ЯЗМІН /Меладрама, Польшча, 2006 г., каляр., 103 хв./

У ролях: Гражына Бленцка-Кольска, Януш Гаёс, Адам Фэрэнц

У мужчынскім манастыры адбываецца нешта дзіўнае: тры манахи пачынаюць духмяна пахнуць. Згодна са старажытным прадказаннем, ігумен чакае новых цудаў. Тым часам для рэстаўрацыі ікон сюды прыбывае мастачка, якая жадае аднавіць цудоўны пах манахаў.

Узнагароды: 2006 - Спецыяльная ўзнагарода ФПМФ у Гдыні для Яна Якуба Кольскага.
2007 - Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшую мужчынскую ролю для Януша Гаёса і за лепшую музыку для Зыгмунта Канечнага. Прыз глядацкіх сімпатый для Яна Якуба Кольскага.
 
Пачатак у 19.00
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.
Кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэл. 203-77-66