падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільмы "ЖОЎТЫ ШАЛІК", "ДУША СПЯВАЕ"

15 студзеня 2014Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)

ЖОЎТЫ ШАЛІК /60 хв., каляр., 2000/

Рэжысёр: Януш Моргэнштэрн

У ролях: Януш Гаёс, Данута Шафлярска, Крыстына Янда, Ёанна Сенкевіч

Напярэдадні Раства герой фільма – мужчына сярэдняга веку, дырэктар фірмы – бавіць час на святочных сустрэчах з калегамі, сынам, былою жонкаю і цяперашняю спадарожніцаю. Выпітыя порцыі алкаголю прыводзяць яго да эмацыйнага хаосу, а ягоныя паводзіны становяцца непрыемнымі і няёмкімі. Непрытомным дырэктара адвозяць да маці. Вечар на Раство яны ў сямейнай атмасферы праводзяць разам. У падарунак ад маці дырэктар атрымлівае жоўты шалік, які мае ахоўваць яго ад найбольшага ворага – алкагольнай залежнасці

Узнагароды: 2000 - ФПМФ у Гдыні - узнагарода для Януша Гаёса ад дырэктара CANAL+ «За выдатнае акцерскае пераўвасабленне». 2000 - ФПМФ у Гдыні - узнагарода «ZLOTY KLAKIER» для Януша Моргэнштэрна за найбольш працяглыя апладысменты гледачоў да фільму
 

ДУША СПЯВАЕ /40 хв., каляр., 1996/

Рэжысёр і сцэнарыст: Кшыштаф Занусі

У ролях: Яцэк Лашкоўкі, Марыя Касцялкоўска, Дамініка Асталоўска

Малады тэнар Адам Ляшч прыязджае ў Варшаву ў надзеі зрабіць кар’еру. Запрашэнне выступіць на калядным канцэрце ў філармоніі – найвялікшы шанец у ягоным жыцці. Але напярэдадні канцэрту, дапамагаючы бабулі-суседцы, спявак страчвае голас...

Пачатак а 19-й гадзіне.
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
Уваход вольны.