падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КІНАКЛУБ "КАДР" - чарговы паказ

4 сакавiка 2010Кiно
Месца: г. Мінск, Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4 паверх

у супрацоўніцтве з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску                    

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі цітрамі
Пачатак паказаў а 19-й гадзіне
Уваход вольны

21 студзеня
УСЁ НА ПРОДАЖ

Рэжысёр: Анджэй Вайда, Польшча, 1968.

Псіхалагічная драма. Апавяданне пра чалавека, які неспадзявана памёр. Яго смерць змушае задумацца пра тое, кім ён быў на самой справе, што пасля сябе пакінуў, кім застанецца ў памяці тых, хто яго кахаў.

 

4 лютага
P
OLSKA LOVE SERENADE                                                                                                                            

Рэжысёр: Моніка Ана Вайтыла, Германія, 2004

На Каляды нямецкая пара едзе па дарогах Польшчы на старым бразгатлівым ламаччы. Будучы адвакат Макс знаходзіцца ў пошуках сваёй старой фамільнай нерухомасці, а Ганна хавае нядобрыя думкі пра афёру з крадзяжом іх аўтамабіля дзеля атрымання страхоўкі. Лёс прыводзіць іх на разняволеную польскую вечарынку з нязменным каталіцкім святаром, калядоўшчыкамі, самазабыўнай польскай гасціннасцю і гарэлкай, гарэлкай, гарэлкай...

 

18 лютага
ПАН
EНКІ З ВІЛЬКА                                                                              

Рэжысёр: Анджэй Вайда, Польшча, 1979

Экранізацыя вядомай аповесці Яраслава Івашкевіча. Аповесць поўная глыбокіх разважанняў аб згубленым каханні і адносінах чалавека да жыцця і смерці. Фільм быў намінаваны да Прэміі Оскар.

 

4 сакавіка
АДЗІН ДЗЕНЬ У ЕЎРОПЕ 
                                                                                                                  

Рэжысёр: Ханэс Штор, Германія, 2005

Чатыры маляўнічыя і бесклапотныя гісторыі з вынаходлівымі характарамі і пацешнымі непаразуменнямі, якія часта здараюцца пры сутыкненні розных культур. Усе яны адбываюцца цягам аднаго дня ў розных гарадах, і ў кожным выпадку ўсе складанасці камунікавання змяшаныя са складанасцямі іншага кшталту: у гэты асаблівы дзень уся Еўропа ў ліхаманцы ад футбольнага фіналу Лігі чэмпіёнаў...