КІНАКЛУБ «КАДР »
«ПАНEНКІ З ВІЛЬКА»
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі цітрамі
Уваход вольны
21 студзеня
УСЁ НА ПРОДАЖ
Рэжысёр: Анджэй Вайда, Польшча, 1968.
Псіхалагічная драма. Апавяданне пра чалавека, які неспадзявана памёр. Яго смерць змушае задумацца пра тое, кім ён быў на самой справе, што пасля сябе пакінуў, кім застанецца ў памяці тых, хто яго кахаў.
4 лютага
POLSKA LOVE SERENADE
Рэжысёр: Моніка Ана Вайтыла, Германія, 2004
На Каляды нямецкая пара едзе па дарогах Польшчы на старым бразгатлівым ламаччы. Будучы адвакат Макс знаходзіцца ў пошуках сваёй старой фамільнай нерухомасці, а Ганна хавае нядобрыя думкі пра афёру з крадзяжом іх аўтамабіля дзеля атрымання страхоўкі. Лёс прыводзіць іх на разняволеную польскую вечарынку з нязменным каталіцкім святаром, калядоўшчыкамі, самазабыўнай польскай гасціннасцю і гарэлкай, гарэлкай, гарэлкай...
ПАНEНКІ З ВІЛЬКА
Рэжысёр: Анджэй Вайда, Польшча, 1979
Экранізацыя вядомай аповесці Яраслава Івашкевіча. Аповесць поўная глыбокіх разважанняў аб згубленым каханні і адносінах чалавека да жыцця і смерці. Фільм быў намінаваны да Прэміі Оскар.
4 сакавіка
АДЗІН ДЗЕНЬ У ЕЎРОПЕ
Рэжысёр: Ханэс Штор, Германія, 2005
Чатыры маляўнічыя і бесклапотныя гісторыі з вынаходлівымі характарамі і пацешнымі непаразуменнямі, якія часта здараюцца пры сутыкненні розных культур. Усе яны адбываюцца цягам аднаго дня ў розных гарадах, і ў кожным выпадку ўсе складанасці камунікавання змяшаныя са складанасцямі іншага кшталту: у гэты асаблівы дзень уся Еўропа ў ліхаманцы ад футбольнага фіналу Лігі чэмпіёнаў...




