падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КРЫЖ І КАРОНА

15 снежня 2016Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр "Цэнтральны", пр. Незалежнасці, 13

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску

Фільм з цыкла “Таямніцы вытокаў Польшчы”
да 1050-годдзя хрышчэння Польшчы

КРЫЖ І КАРОНА (Krzyż i korona) /2016, каляровы, 53 хвл./
 

Рэжысёр: Здзіслаў Цозац

Першая спроба паказаць доўгі шлях хрысціянізацыі польскай зямлі падчас кіравання Мeшкі. Стужка пачынаецца са сцэны хрышчэння Мешкі I і ягоных набліжаных на возеры Ледніца і заканчваецца каранацыяй Баляслава Храбрага — першага польскага караля.

Фільм зроблены ў сучаснай форме: кароткія прамовы навукоўцаў перамяжоўваюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі найстарэйшых сакральных аб’ектаў ды інсцэнізацыяй падзеяў таго часу.

 Пачатак а 17-ай гадзіне

Кінатэатр "Цэнтральны"
Адрас: пр. Незалежнасці, 13,
тэл. 200-34-16

Фільм дэманструюцца на беларускай мове.

УВАХОД ВОЛЬНЫ