падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПАКАЗ ФІЛЬМАЎ З ЦЫКЛА «ДЭКАЛОГ» рэжысёра К. Кеслеўскага

23 студзеня 2013Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310 (ст. м. “Акадэмія навук”)

 
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, зняты ў 1989 годзе. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з якой-небудзь з дзесяці біблейскіх запаведзяў. «Дэкалог» - гэта спроба расказаць 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Людзі адчуваюць нядобрае ў жыцці. Ствараецца атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны разважаюць аб праблемах жыцця - і гэта сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.

ДЭКАЛОГ 1
 
Дзесяцігадовы Павел і яго бацька Кшыштаф бавяць час за любімым хатнім кап’ютэрам, пакуль цётка Паўла не пачынае непакоіцца пра яго духоўную адукацыю. Але Павел занадта заняты атрыманнем асалоды ад жыцця, у многім дзякуючы падарунку бацькі на Раство – канькі – паколькі па падліках кам’ютэра лёд даволі трывалы для катання на каньках, але...
 

ДЭКАЛОГ 2

Да доктара сталага ўзросту звяртаецца жанчына з даволі складанай просьбай. Яе муж вельмі хворы і практычна памірае, а яна цяжарная ад іншага мужчыны і гатовая нарадзіць дзіця толькі ў выпадку смерці мужа. Яна просіць доктара дакладна сказаць, якія шанцы на жыццё мае яе муж. Але доктар вельмі занепакоены такой просьбай, паколькі яго адказ можа аказаць наўпроставы ўплыў на лёс іншага чалавека...
 
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказу а 19-й гадзіне
Уваход вольны