падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПАКАЗ ФІЛЬМАЎ З ЦЫКЛА «ДЭКАЛОГ» рэжысёра К. Кеслеўскага

30 студзеня 2013Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310 (ст. м. “Акадэмія навук”)

 
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, зняты ў 1989 годзе. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з якой-небудзь з дзесяці біблейскіх запаведзяў. «Дэкалог» - гэта спроба расказаць 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Людзі адчуваюць нядобрае ў жыцці. Ствараецца атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны разважаюць аб праблемах жыцця - і гэта сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.

ДЭКАЛОГ 3
Пярэдадзень Раства – час, калі ўся сям’я разам, і ніхто не хоча заставацца адзін. Эва спакушае Януша, яе былога каханка, выйсці з дома і правесці з ёю ўсю ноч. Януш хоча вярнуца дадому, але Эва вельмі рашучая...
 

ДЭКАЛОГ 4
 
Маладая Анка і яе бацька жывуць разам з таго часу, калі памерла яе маці. Іх узаемаадносіны больш падобныя да сяброўскіх, чым да адносін паміж дачкой і бацькам. Аднойчы Анка адкрывае канверт з лістом, напісаным маці перад смерцю – і яго змест ставіць пад сумнеў крэўную прыналежнасць да бацькі...
 
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказу а 19-й гадзіне
Уваход вольны