падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПАКАЗ ФІЛЬМАЎ З ЦЫКЛА «ДЭКАЛОГ» рэжысёра К. Кеслеўскага

6 лютага 2013Кiно
Месца: Мінск, Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310 (ст. м. “Акадэмія навук”)

 
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, зняты ў 1989 годзе. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з якой-небудзь з дзесяці біблейскіх запаведзяў. «Дэкалог» - гэта спроба расказаць 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Людзі адчуваюць нядобрае ў жыцці. Ствараецца атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны разважаюць аб праблемах жыцця - і гэта сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.

 
ДЭКАЛОГ 5
 
Яцэк прыгавораны да смяротнай кары за забойства кіроўцы таксі. Пётр, яго адвакат, нягледзячы на выдатную абарону, не мог прадухіліць вынясення смяротнага прысуду. Іх абодвух хвалюе адно і тое ж пытанне: “Што я зрабіў не так?”. Пётр шукае адказ у сабе самім, у судовай сістэме, у якую яшчэ год таму ён, малады адвакат, так шчыра верыў. Яцэк думае, што калі б не смерць сястры, адказнасць за якую ён часткова адчувае, то ўсё магло б быць інакш...
 
 
ДЭКАЛОГ 6
 
“Самым вялікім злачынствам супраць кахання з’яўляецца яго адсутнасць”, - так апісаў адзін з крытыкаў асноўную думку шостай часткі “Дэкалога”.
Сюжэт фільма надзвычай скупы. Дваццацігадовы Томэк пераязджае да маці свайго сябра і займае яго маленькі пакой у шматпавярховым доме. Таксама яму ў спадчыну засталася карта з лаканічным надпісам пра жанчыну, што жыве ў доме насупраць. Томэк, выхаванец дзіцячага дома, паступова захапляецца прыгожай незнаёмкай. Ён пачынае падглядаць за Магдай спачатку праз тэатральны бінокль, а пазней - праз скрадзеную падзорную трубу...
 
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказу а 19-й гадзіне
Уваход вольны